Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі сёння ў другім чытанні праект рэспубліканскага бюджэту на 2020 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Бюджэтная палітыка ў 2020 годзе будзе накіравана на забеспячэнне збалансаванасці рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, узмацненне сацыяльнай арыентаванасці расходаў. Сярод задач таксама забеспячэнне суадносін зарплаты бюджэтнікаў і зарплаты па эканоміцы ў цэлым на ўзроўні не менш як 80 працэнтаў, аптымізацыя структуры дзярждоўгу. Бюджэтныя сродкі будуць сканцэнтраваны на напрамках, якія дадуць магчымасць дасягнуць стратэгічных мэт сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігодку. Як паведамлялася, праект бюджэту на 2020 год сфарміраваны зыходзячы з базавага сцэнарыя эканамічнага развіцця. Ён прадугледжвае тэмп росту ВУП 101,9 працэнта, сярэднегадавой інфляцыі 105 працэнтаў, стаўку рэфінансавання на ўзроўні 9,5 працэнта, цану на нафту маркі URALS — $60 за бараль, перапрацоўку імпартнай нафты з Расіі ў аб’ёме 18 млн т. Даходы бюджэту на наступны год сфарміраваны ў суме Br24,4 млрд. У намінальным выражэнні яны прырастуць да ўзроўню 2019 года на 0,3 працэнта. Даходная база разлічана ва ўмовах нарастання ўплыву падатковага манеўру, што рэалізуецца ў Расіі. Агульны аб’ём страт даходаў бюджэту ў 2020 годзе ацэньваецца ў памеры Br1,9 млрд. Расходы прадугледжаны ў суме Br25,4 млрд, або 111,4 працэнта да чаканага выканання 2019 года. Такім чынам, праект бюджэту сфарміраваны з дэфіцытам у памеры Br995,1 млн. На зарплаты ў бюджэтным сектары ў 2020 годзе плануецца дадаткова накіраваць амаль Br1,8 млрд. Аб’ём сродкаў у суме каля Br15 млрд па базавым сцэнарыі развіцця эканомікі дасць магчымасць забяспечыць суадносіны зарплаты бюджэтнікаў і зарплаты па эканоміцы ў цэлым на ўзроўні 80 працэнтаў, выканаць узгодненыя ўрадам графікі павышэння заработнай платы педагагічных і медыцынскіх работнікаў. Усяго ў структуры кансалідаванага бюджэту расходы на аплату працы складуць больш як трэць ад агульнага аб’ёму (з улікам адлічэнняў на сацыяльнае страхаванне). Акрамя таго, дадатковыя сродкі спатрэбяцца для падтрымкі пенсійных выплат не ніжэйшых за 40 працэнтаў ад сярэдняй заработнай платы. Грошы плануецца поўнасцю прадугледзець у расходнай частцы бюджэту. У цэлым у 2020 годзе ў ФСАН у выглядзе субвенцый плануецца накіраваць каля Br2 млрд. У праекце бюджэту прадугледжаны таксама сродкі на прадаўжэнне фінансавання сямейнага капіталу на сярэднетэрміновы перыяд (каля Br350 млн), на аказанне аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і іншым катэгорыям грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, у сувязі са святкаваннем 75-годдзя Перамогі (Br18 млн, падтрымку атрымаюць амаль 22 тыс. чалавек). Расходы на сацыяльную сферу павялічацца не менш як на 11 працэнтаў. Прадугледжаны і пэўныя навацыі ў жыллёвым будаўніцтве. У прыватнасці, у рэспубліканскім бюджэце будзе істотна (у 3,5 раза) павялічаны аб’ём мэтавых субвенцый на будаўніцтва аб’ектаў інжынерна-транспартнай інфраструктуры ў жылой забудове. Будаўніцтва энергетычнай інфраструктуры будзе ажыццяўляцца на прынцыпах раўнадолевага ўдзелу (50 працэнтаў — рэспубліканскі бюджэт, 50 працэнтаў — уласныя сродкі арганізацый Мінэнерга). Практычна ў два разы (да Br222 млн) павялічацца выплаты адрасных субсідый грамадзянам па крэдытах, выдадзеных па ўказе нумар 240. Што датычыцца міжбюджэтных адносін, то бюджэтная палітыка арыентавана на стварэнне ў рэгіёнах роўных умоў для жыцця. Абласцям будзе аказана істотная падтрымка: амаль на трэць (да Br5,3 млрд) узрасце памер сродкаў, што перадаюцца ў мясцовыя бюджэты з рэспубліканскага. Капітальныя расходы будуць абмежаваны. Фінансаванне дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы за кошт бюджэту прадугледжваецца захаваць у аб’ёмах бягучага года. Прапануецца больш актыўна задзейнічаць знешнія дзяржаўныя пазыкі
Чытаць цалкам: https://blr.belta.by/economics/view/praekt-bjudzhetu-na-2020-god-prynjaty-u-drugim-chytanni-83349-2019/
Вика Воронич – чудесная, жизнерадостная, эрудированная первоклашка. У нее есть жизнь, потому что родители отказались ...
«КЛІЧ РАДЗІМЫ» Ў САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ
Центр банковских услуг №243 в г.п. Шарковщина (ул. Маяковского, 6) Региональной дирекции по Витебской области ОАО "Белагропромбанк" приглашает к сотрудничеству физических и юридических лиц.
НАШ ДЕВИЗ: ГЛАВНОЕ — НЕ УЛЫБКА СОТРУДНИКА ПРИ ОБЩЕНИИ С КЛИЕНТОМ, А УЛЫБКА КЛИЕНТА ПОСЛЕ ОБЩЕНИЯ С СОТРУДНИКОМ БАНКА
Сегодня мы предлагаем комплексное расчётно-кассовое обслуживание в белорусских рублях и иностранной валюте, широкий перечень услуг, активно востребованных населением республики.
У ІНТЭРНЭЦЕ НАС ЧЫТАЙ, АЛЕ І ПРА ДРУКАВАНЫ ВАРЫЯНТ НЕ ЗАБЫВАЙ
РЕКЛАМА В ГАЗЕТЕ И НА САЙТЕ
РЕКЛАМА В ГАЗЕТЕ
Стоимость рекламы в газете (в номерах за среду и субботу) — 1 руб. 28 коп. за 1 см2.
На поздравления и благодарности скидка 30 процентов. Обращаться по телефону 802154 4-17-30 (факс).
По вопросам размещения рекламы обращаться по телефону 802154 4-17-30.
Банковские реквизиты:
BY80BAPB30154811300420000000 в г.п. Шарковщина ОАО "Белагропромбанк" г. Минск, BIC банка BAPBBY2X
УНП 300148363
Эл. почта: Gazeta_shar@mail.ru
РЕКЛАМА НА САЙТЕ
Реклама в виде публикаций в новостях:
1 знак (без пробелов) -1 копейка минимальный срок размещения 3 суток
1 фото в тексте – 0,5 руб.
1 ссылка в тексте – 0,5 руб.
Реклама на главной странице сайта:
Средняя колонка:
Текстовое объявление (до 300 знаков) минимальный срок размещения 3 суток.
1 знак (без пробелов) – 2 копейки
От 300 до 500 повышен. коэффиц.-2,0 = 4 копейки
Баннер (250х185) – 1р.35 коп.
Колонка справа:
Баннер(310х230) – 2 руб. минимальный срок размещения 3 суток.
Репост в подарок.
Более подробно смотрите на странице "РЭКЛАМА Ў ГАЗЕЦЕ І НА САЙЦЕ"
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі сёння ў другім чытанні праект рэспубліканскага бюджэту на 2020 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Бюджэтная палітыка ў 2020...