Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Кыргызстан, дзе прыме ўдзел у саміце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.
У адпаведнасці з інфармацыяй на сайце АДКБ, на парадку дня саміту — абмеркаванне праблем міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, пытанні ўмацавання таджыкска-афганскай граніцы, узаемадзеянне з ААН па рэалізацыі Глабальнай контртэрарыстычнай стратэгіі і каардынацыя знешнепалітычнай дзейнасці дзяржаў — членаў АДКБ, развіццё ваеннага патэнцыялу арганізацыі і ўдасканаленне механізмаў процідзеяння выклікам і пагрозам, у тым ліку ў сферы інфармацыйнай бяспекі, а таксама мерапрыемствы па святкаванні 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
БелТА.