У суботу зранку будзе цёпла, а па абедзе — да -3. 21.by

У суботу зранку будзе цёпла, а па абедзе — да -3

29.11.2019 12:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У суботу, 30 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

У шмат якіх раёнах прагназуецца дождж, які будзе пераходзіць у мокры снег. Уначы і зранку месцамі чакаецца туман, слабы галалёд. Ноччу ў асобных раёнах, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі на дарогах будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, зранку і ўдзень — ​​парывісты. 

Тэмпература паветра на працягу сутак будзе ад нуля да +5. Але ў другой палове дня чакаецца пахаладанне да 1-3 градусаў марозу.

Воблачнае з праясненнямі надвор'е прагназуецца і 1 снежня. У асобных раёнах краіны пройдзе кароткачасовы снег, на дарогах будзе галалёдзіца. Вецер — заходняй чвэрці ўмераны, уначы парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць 2-7 ніжэй за нуль, удзень будзе ад -4 да +2.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com У суботу, 30 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.  У шмат якіх раёнах прагназуецца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика