Миорский мясокомбинат представил свою продукцию на форуме "Беларусь мясная" и выставке-ярмарке "Продэкспо-2019". 21.by

Миорский мясокомбинат представил свою продукцию на форуме "Беларусь мясная" и выставке-ярмарке "Продэкспо-2019"

29.11.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 Сёлетняя восень своеасабліва падвяла вынікі для беларускага аграпрамысловага комплексу. У кастрычніку праходзіў 4-ы Міжнародны экспартны форум «Беларусь мясная», а з 12 па 15 лістапада доўжылася 25-я Міжнародная спецыялізаваная аптовая выстава-кірмаш «Прадэкспа-2019». На абодва мерапрыемствы ў сталіцу выязджалі прадстаўнікі Міёрскага мясакамбіната. Сярод іх былі вядучы спецыяліст аддзела маркетынгу і рэалізацыі Ніна Латышава і галоўны эканаміст Жанна Кураш.

Галоўны тэхнолаг Павел Кліменцьеў падзяліўся ўражаннямі ад мяснога форуму:


 – Мінск сабраў больш за 400 удзельнікаў не толькі з нашай краіны, але і з блізкага і далёкага замежжа. Устанавіць дзелавыя кантакты, падпісаць пратаколы аб намерах і заключыць кантракты на бізнес-пляцоўку з’ехаліся не толькі найбуйнейшыя прадстаўнікі беларускага мяснога рынку, напрыклад, Брэсцкага, Пінскага, Гродзенскага мясакамбінатаў, Віцебскай бройлернай фабрыкі ці агракамбіната «Дзяржынскі». У абмеркаванні глабальных выклікаў, пагроз і магчымасцей прымалі ўдзел вытворцы і спецыялісты з Расіі, Украіны, Еўрасаюза. Для мяне як тэхнолага карысным сталі практыкум у «Мясной бізнес-лабараторыі», сустрэчы з эколагамі, экспертамі, рознымі спецыялістамі. Першы карысны вынік паездкі для прадпрыемства – праклаў шлях да ўкаранення новай абалонкі для мясных вырабаў.


«Прадэкспа-2019» – самая буйная аптовая харчовая выстава-кірмаш Беларусі. Яна сабрала больш за 200 вытворцаў з краін СНД і Еўрасаюза. На ёй Міёрскі мясакамбінат дэманстраваў сваю прадукцыю на агульным стэндзе інтэграцыйнай структуры разам з Полацкімі КХП і малочным камбінатам. Практычна цэлы тыдзень на гэтым мерапрыемстве арганізоўвала дэгустацыю мясных вырабаў вядучы спецыяліст аддзела маркетынгу і рэалізацыі Ніна Латышава.


 – Удзельнікам выставы-кірмашу мы дэманстравалі і прапаноўвалі пакаштаваць нашы сыравяленыя, сыравэнджаныя і варанавэнджаныя каўбасныя вырабы, – заўважае Ніна Зянонаўна. – Імі цікавіліся не толькі беларусы, а таксама палякі, азербайджанцы, казахі, малдаване. Спачатку ацэньвалі знешні выгляд прадукцыі, потым – яе смак. Спадабаліся з сыравяленых бастурма «Восточная», з сыравэнджаных – паляндвіца «Венская», з варанавэнджаных – філей «Ароматный» і прадукт «Бедро индейки изысканное». Аднак асаблівай увагай карыстаўся «Барбадос экстра» – 15-кілаграмовая загорнутая ў цэлафанавую плёнку «цукерачка». Яна таксама варанавэнджаная. Яе спецыяльна вырабляем для вялікіх выставачна-кірмашовых мерапрыемстваў, сярод якіх сёлетнія «Дажынкі» ў Браславе. Пад такую смакату нашы прадстаўнікі абмяркоўвалі з аптовымі пакупнікамі магчымасці па заключэнні дагавораў паставак. Гэта для прадпрыемства актуальна, бо пакуль экспартуем толькі ялавічыну ў Расію.


– Выставу-кірмаш нашы спецыялісты, сярод якіх былі таксама галоўны тэхнолаг Павел Кліменцьеў і старшы майстар каўбаснага цэха Уладзіслаў Абалевіч, выкарыстоўвалі для распаўсюджання сваёй прадукцыі, вывучэння асартыменту іншых прадпрыемстваў, знаёміліся з вытворцамі дабавак, распрацоўшчыкамі тэхналогій, – дапоўніла яшчэ адзін удзельнік міёрскай дэлегацыі – галоўны эканаміст Жанна Кураш. – Я аналізавала цэны.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА і з архіва Міёрскага мясакамбіната.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Сёлетняя восень своеасабліва падвяла вынікі для беларускага аграпрамысловага комплексу. У кастрычніку праходзіў 4-ы Міжнародны экспартны форум «Беларусь...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика