Сярод пацярпелых у аварыі аўтобуса ў Забайкаллі беларусаў няма. 21.by

Сярод пацярпелых у аварыі аўтобуса ў Забайкаллі беларусаў няма

01.12.2019 16:21 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


twitter.com/atnbtrc

19 чалавек загінулі ў Забайкаллі падчас аварыі рэйсавага аўтобусу, які зваліўся з маста ў раку Куэнга. Жудаснае здарэнне адбылося 1 снежня. Па дадзеных “Інтэрфакса”, транспартны сродак належыў мясцовай турфірме і здзяйсняў заказны нерэгулярны рэйс. Аўтобус зваліўся на лёд, пры падзенні ён перавярнуўся.

Сярод загінулых — двое дзяцей і кіроўца аўтобуса. Яшчэ 21 чалавек пацярпеў, з іх 14 былі шпіталізаваныя, у тым ліку трое — у цяжкім стане. Усяго ў аўтобусе знаходзіліся 44 чалавекі.

Як паведамляе прэс-служба Пасольства Беларусі ў Расіі, грамадзян Беларусі ў аўтобусе не было. 

Па папярэдніх дадзеных, у аўтобуса лопнула кола. З-за гэтага кіроўца не справіўся з кіраваннем, і аўтобус занесла. 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
twitter.com/atnbtrc 19 чалавек загінулі ў Забайкаллі падчас аварыі рэйсавага аўтобусу, які зваліўся з маста ў раку Куэнга. Жудаснае здарэнне адбылося 1 снежня. Па дадзеных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика