Лiтстаронка «Рунь». 21.by

Лiтстаронка «Рунь»

02.12.2019 12:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Умелі жыць…

Раней у нас жылі з зямлі,
Сваю трымалі гаспадарку,
Касіць, араць як след маглі,
З той працы мелі хлеб і скварку.
Жанчыны ўмелі прасці, шыць –
Пасаг для дочак рыхтавалі,
А ежу ў печах так зварыць,
Каб госці лыжкі аблізалі.
Бацькі жылі заўжды пры дзецях,
Пакуль маглі, дапамагалі,
Вучылі ўнукаў жыць на свеце,
Дажыўшы век свой, паміралі.
Стаяў над імі потым крыж –
Дубовы, цвёрды, бы са сталі.
Няма ўжо іх, як паглядзіш:
Вякі магілы зраўнавалі.
Як проста, мудра на зямлі
Продкі жылі і шчыравалі.
Каб мы цяпер так жыць маглі,
Старымі б вугал не шукалі…

(Аляксей ГАЛАСКОК)

Адзінота

Ты, адзінота, абміні,
Не лыпай сумнымі вачыма.
Не плач працяжна, не стагні,
Не грукай роспачна дзвярыма.
Прытулкаў хопіць – выбірай! –
Для гора, бедаў, слёз, напасцяў.
З мяне ж хапіла… Дык бывай!
Я запрашаю ў сэрца шчасце.

(Аксана КАРПОВІЧ)

Жыве каханне

Жыццё – бурлівісты ручэй,
Жыве каханне.
Я бачу бляск тваіх вачэй
У час спаткання.
У летуценні праняслі
Надзей аблокі.
Жыве каханне – не ўцякло,
Жыцця ўрокі.
Цябе я бачыла ў снах
Яскравай зоркай,
Духмяным хлебам на стале,
Рачной вясёлкай.
Бо мы спяшаліся кахаць,
Пачуцці – сведкі.
Турботы зведаўшы спаўна,
Прызнанні – рэдка.
Вярэдзіць сэрцайка ўспамін
Ізноў дарання.
Бо лёс зрабіў жыцця матыў,
Усё праз каханне.

(Зінаіда ШАПЯЛЕВІЧ)

Нябёсы

Высокія нябёсы на зямлю глядзяць,
Яны як мора чыстае блакіту.
А я хачу ў іх спытаць
Пра сэнс жыцця, які людзьмі забыты.
Бы на далоні ў нябёс зямля.
Яны звысоку моўчкі пазіраюць,
Як халадзее чорная ралля,
Як сад цвіце і людзі паміраюць.
Яны глядзяць на клапатлівы час
І стогнуць цяжка ад вайны пажараў.
А мо нябёсы асуджаюць нас,
Як бачаць кроў нявінную ахвяраў?
Глядзяць яны на цэркваў купалы,
На шпілі веліканаў-вежаў
І ціха шэпчуць: «На зямлі, у зямлі
Людзей васкрэсіць, выратуе вера».
Ды хай прабачаць, хай даруюць нам
Бяскрайнія прасторы аксаміту,
Што па пясчаных лёсу берагах
Ступаем з сэрцам мы,
ад іх закрытым.

(Святлана ХОРАШАВА)

Маё Палессе

Куе зязюля ў лесе між кустоў,
Бярозка мне махае на ўзлессі,
І ў пушчы гоман векавых дубоў.
Цябе люблю я, роднае Палессе.
Дзе крочыць бусел важным, як важак,
У чырвоных ботах,  жаб сабе збірае,
Пяе салоўка у густых кустах,
Дае свой знак і ранак сустракае.
Туман засцеле коўдру па палях,
Дзе вецер песні прапяе на ўзлессі.
Не перайначу долю аніяк,
Жыву далёка ад цябе, маё Палессе.
Сваю любоў да родных тых мясцін,
Дзе ў жыцці зрабіла крок свой першы,
Я пранясу ў сэрцы па жыцці.
Свайму Палессю прысвячаю вершы.

(Таццяна КУРЛОВІЧ)

Ляцяць удалеч нашыя дарогі…

Бягуць, завуць удалеч нас дарогі,
Ляцяць, бы стужкі тыя на вятры.
А мне б пабыць у краі родным трохі,
З яго людзьмі даўжэй пагаварыць.
Мне на радзіме гэтак лёгка марыць,
Успамінаць пражытыя гады.
Іх не зацьмяць назойлівыя хмары,
Пакуль цвітуць вішнёвыя сады.
Мой першы дзень прыняў мяне ў абдымкі
У куточку гэтым родным і святым,
І паляцелі верасні ў зімкі
Пад сінім небам, сонцам залатым.
Яшчэ ляцець удалеч трэба доўга,
Каб наталіцца радасцю жыцця.
З’язджаю зноў ад роднага парога,
Душа баліць ад жалю-пачуцця…
Завуць дарогі, звабна абяцаюць
Нам нешта з дзіваў дзіўных прыадкрыць…
Дзе б ні была, я край свой апяваю,
Яго красой мне вечна даражыць.

(Надзея ПАРЧУК)

***

Хай ласка сонцам кожнай сіраціне
З любоўю ў вочы й сэрца зазірне…
Якія б ні былі мае правіны,
А мама не цуралася мяне.
Была прыгожай маладой жанчынай,
Шчаслівая яна была ці не,
А ўсё натхненне кволаму хлапчыне
Душой дарыла,  шчасце ткала мне.
Бяжыць жыццё, віхляе ручаінай,
То поспехам, то славай казырне…
А зазірнеш у вочы сіраціне...
«Дай, Божа, маму і яму, як мне».

(Яўген СЕРГІЕНЯ)

Быццам гэта не я…

Летуценная, юная полем рамонкавым йду,
А пяшчота і любасць праз край у душы ручайкамі.
Басанож уваходжу ў сагрэтую сонцам ваду…
Быццам гэта не я за размытымі часам гадамі.
Быццам гэта не я на мурожнай у садзе траве
Назіраю, як воблакі ў небе абрысы мяняюць.
І паклічуць дадому пад вечар зусім не мяне,
Ля замшэлага плоту вяргіні не мне заківаюць.
Не ў мяне сарамліва забілася птахаю сэрца.
І куды ад усіх і пачуццяў нязвыклых схавацца?
Так збянтэжылі моцна вачэй два блакітных азерцы
Хлапчука, у якога мне собіла так закахацца.
Быццам гэта не я пазіраю дзіцячым паглядам
І гатова ўвесь свет шкадаваць, прытуліць да сябе.
Не чакала ад лёсу і нейкай вялікай спагады,
Быў бы шчыры давер і падтрымка сяброў у журбе.
У каптанчыку штапельным быццам зусім і не я,
Разглядаючы здымкі, не верыцца ў тое, што бачу.
У мінулае зноў вядзе памяць без жалю мая...
І няўжо гэта я над старымі альбомамі плачу?

(Ніна КАВАЛЬЧУК)

(Visited 105 times, 6 visits today)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Умелі жыць… Раней у нас жылі з зямлі,Сваю трымалі гаспадарку,Касіць, араць як след маглі,З той працы мелі хлеб і скварку.Жанчыны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика