Невядомыя паведамілі пра мініраванне Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. 21.by

Невядомыя паведамілі пра мініраванне Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта

02.12.2019 13:43 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Эвакуацыя студэнтаў Полацкага ўніверсітэта / Кадр з відэа

Паведамленне пра мііраванне Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта прыйшло 2 снежня на электронную пошту праваахоўнікам Віцебшчыны. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.

На месца здарэння адразу выехалі следча-аператыўныя і сапёрна-піратэхнічныя групы, МНС, медслужбы.

Спецыялісты абследуюць корпусы ўніверсітэта і прылеглай тэрыторыі на наяўнасць небяспечных прадметаў.

На відэа, якое апублікавала прэс-служба МУС, паказаная эвакуацыя студэнтаў універсітэта. 

За апошнія паўгода беларускія праваахоўнікі некалькі разоў атрымлівалі паведамленні пра мініраванне гандлёвых цэнтраў у Мінску, гатэлі, аэрапорт і чыгуначны вакзал. Акрамя таго, прыходзілі паведамленні пра мініраванне заводаў "Нафтан" у Наваполацку і "Гродна-Азот". 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эвакуацыя студэнтаў Полацкага ўніверсітэта / Кадр з відэа Паведамленне пра мііраванне Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта прыйшло 2 снежня на электронную пошту...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика