Мечты многих юных белорусов сбудутся накануне Нового года. 9 декабря в стране стартует благотворительная акция «Наши дети»
04.12.2019
—
Разное
|
Не застануцца без падарункаў Навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” пройдзе ў краіне з 9 снежня бягучага года па 10 студзеня 2020-га. У яе рамках кіраўнікі органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, грамадскія і маладзёжныя арганізацыі наведаюць дзіцячыя прытулкі, дамы сямейнага тыпу, апякунскія і прыёмныя сем’і, а таксама тыя, у якіх выхоўваюцца непаўналетнія інваліды, павіншуюць з Новым годам і Калядамі, уручаць падарункі, пры неабходнасці дапамогуць у вырашэнні праблем. Па традыцыі далучацца да акцыі прадпрыемствы і арганізацыі, усе жадаючыя. Цэнтральнай падзеяй стане навагодняе свята ў Палацы Рэспублікі ў Мінску з удзелам Прэзідэнта краіны А.Р.Лукашэнкі, якое адбудзецца сёлета 24 снежня. Трапіць на гэтае дзейства пашчасціць і тром юным прадстаўнікам Ушаччыны. Цікавыя прыгоды, сустрэча з цудам чакаюць і ўдзельнікаў абласнога дабрачыннага навагодняга свята. Галоўная ёлка рэгіёна пройдзе 26-27 снежня ў канцэртнай зале “Віцебск” для тысячы школьнікаў, у тым ліку 25 прадстаўнікоў нашага раёна. 26 і 27 снежня дабрачынныя навагоднія ранішнікі будуць ладзіцца і ў гарпасёлку. На іх у раённы цэнтр культуры і народнай творчасці запрошаны дзеці з усіх куточкаў раёна: пераможцы прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, выдатнікі вучобы, дзеці-інваліды, хлопчыкі і дзяўчынкі з мнагадзетных малазабяспечаных сямей, а таксама тыя, каго лёс абдзяліў бацькоўскай пяшчотай і цеплынёй. Навагоднія ранішнікі, вечарыны пройдуць у снежні і непасрэдна ва ўсіх установах адукацыі раёна. “Цуды на Каляды” Такую дабрачынную акцыю праводзіць напярэдадні Новага года і Каляд райкам БРСМ. У яе рамках моладзь арганізуе збор спартыўнага інвентару, канцылярскіх тавараў, прадметаў для мастацкай творчасці, настольных гульняў, мяккіх цацак, кніг, сувеніраў, салодкіх падарункаў для наступнай перадачы дзецям-сіротам, непаўналетнім інвалідам з малазабяспечаных сямей. Далучыцца да акцыі могуць усе жадаючыя. Пункт збору падарункаў размяшчаецца па адрасе: г.п.Ушачы, вул.Ленінская, 14 (будынак КБА, 3 паверх). Тэлефон для даведак: 5-77-84. Дапамогуць прафсаюзы Напярэдадні галоўнага зімовага свята запаветныя мары многіх маленькіх беларусаў будуць споўнены. А дапаможа ў гэтым Дзядулю Марозу Федэрацыя прафсаюзаў. Па словах арганізатараў, не застануцца без увагі як матэрыяльныя, так і нематэрыяльныя жаданні – скажам, выканаць песню са знакамітай беларускай зоркай ці паплаваць з дэльфінам. Не менш прыемным падарункам стане запрашэнне на галоўную ёлку краіны. Падзяліцца сваёй марай у выглядзе ліста ці відэа дзеці могуць да 8 снежня ўключна на сайце або афіцыйных старонках Федэрацыі прафсаюзаў у сацсетках. Падрыхтавала Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не застануцца без падарункаў Навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” пройдзе ў краіне з 9 снежня бягучага года па 10 студзеня 2020-га. У яе рамках кіраўнікі... |
|