Лукашэнка: трэба раўнамерна развіваць Мінскую вобласць, а не толькі “залатыя землі” паміж кальцавымі. 21.by

Лукашэнка: трэба раўнамерна развіваць Мінскую вобласць, а не толькі “залатыя землі” паміж кальцавымі

04.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  


У Мінскай вобласці неабходна актывізаваць дзелавую актыўнасць, ствараць новыя прадпрыемствы, разгрупаваўшы іх па ўсёй тэрыторыі рэгіёна. Гэта дасць магчымасць раўнамерна развіваць усе раёны, а не толькі “залатыя землі” паміж першай і другой кальцавымі дарогамі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з актывам Мінскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы адзначыў асабістае стаўленне да Мінскай вобласці як да прысталічнага, самага густанаселенага рэгіёна краіны. “Адзін з галоўных крытэрыяў, які сведчыць аб развіцці тэрыторыі, – гэта колькасць насельніцтва. У вас яна ў вобласці прырастае, і ўслед за ёй (няхай і крыху) прырастае колькасць занятых у эканоміцы. Сёння іх амаль 700 тыс. чалавек, – сказаў ён. – Такія тэндэнцыі ў корані адрозніваюцца ад тых, якія, на жаль, назіраюцца ў Беларусі. За гэта можна толькі пахваліць”.


Валавы рэгіянальны прадукт Мінскай вобласці прырастае самымі высокімі ў краіне тэмпамі – 104,5 працэнта. За дзве пяцігодкі эканоміка рэгіёна вырасла амаль на 37 працэнтаў, у той час як рост у цэлым па рэспубліцы склаў амаль 10 працэнтаў. “Па сутнасці, Міншчына – адзіная вобласць, дзе выконваецца маё патрабаванне аб апераджальным (у параўнанні з сусветным) эканамічным росце, – адзначыў Прэзідэнт. – Развітая прамысловасць, чвэрць сельскагаспадарчай вытворчасці, пятая частка экспарту і інвестыцый рэспублікі – усё гэта, безумоўна, сведчыць аб высокім патэнцыяле рэгіёна”.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў адсутнасць у вобласці крытычных праблем. “Але для новага старшыні аблвыканкама гэта толькі ўскладняе задачы. Мае патрабаванні вы ведаеце – спыняцца на дасягнутым недапушчальна, паколькі дагоняць, затопчуць і выкінуць на абочыну. А значыць, новаму кіраўніцтву давядзецца паказаць яшчэ большую дадатную дынаміку. Для гэтага неабходна прынцыпова вырашаць задачы, якія сёння стрымліваюць магчымасці дадатковага росту”, – падкрэсліў ён. Перш за ўсё новаму губернатару неабходна заняцца вырашэннем праблемы скарачэння колькасці арганізацый у эканоміцы (за гады іх стала на 210 менш) і сітуацыяй на рынку працы, дзе колькасць звольненых работнікаў перасягнула колькасць прынятых больш як на 8 тыс. У параўнанні з 2018 годам на 18 працэнтаў скарацілася колькасць працаўладкаваных на рабочыя месцы за кошт новых вытворчасцей. “Уважліва разбярыцеся ў прычынах. Гэта збег акалічнасцей або тэндэнцыя? Звярніце ўвагу і на якасны склад суб’ектаў гаспадарання, якія фарміруюць эканоміку Мінскай вобласці”, – запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.


“З аднаго боку, у рэгіёне існуе высокая залежнасць ад кан’юнктуры сыравінных рынкаў, перш за ўсё калійных угнаенняў, і рынку інвестыцыйных тавараў (размова ідзе пра кар’ерныя самазвалы). А гэта ўсяго некалькі прадпрыемстваў. З іншага, амаль палова арганізацый вобласці – гэта разнастайныя прамежкавыя звёны са сфер аптовага і рознічнага гандлю, аказання паслуг складзіравання, кур’ерскай дзейнасці, – прадоўжыў ён. – Тыя, хто знаходзіцца паміж імі, і ёсць ваша, гаворачы сучаснай мовай, мэтавая група. Гэта невялікія прадпрыемствы, якія неабходна развіваць у першую чаргу. Толькі так можна знізіць залежнасць валавога рэгіянальнага прадукту вобласці і бюджэту ад вынікаў работы двух дзясяткаў валаўтваральных прадпрыемстваў”.


Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што вобласць спынілася ў вырашэнні пытання дыверсіфікацыі крыніц росту. Колькасць малых і сярэдніх арганізацый з 2013 года застаецца на ўзроўні 20 тыс., а колькасць работнікаў скарацілася са 143 тыс. да 124 тыс. чалавек.


“Аляксандр Генрыхавіч (Турчын. – Заўвага БЕЛТА), вы ведаеце, як працаваць з бізнесам любой формы ўласнасці. Таму патрабую актывізацыі дзелавой актыўнасці і павышэння ўкладу прадпрымальніцтва ў эканоміку рэгіёна, – сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да губернатара. – Разгрупаваўшы новыя прадпрыемствы па ўсёй тэрыторыі, вы вырашыце праблему раўнамернасці развіцця вобласці, а не толькі, як кажуць у народзе, “залатых зямель” паміж першай і другой кальцавымі дарогамі”.


Прэзідэнт паставіў задачу звярнуць увагу на асобныя раёны вобласці: Клецкі, Капыльскі, Любанскі, Уздзенскі. “За вясну-лета наступнага года іх жыхары павінны адчуць змяненні ў лепшы бок. І ў вас для гэтага ўсё ёсць”, – падкрэсліў ён. “Хачу яшчэ раз папярэдзіць: за самавольны захоп зямель, самавольнае будаўніцтва, беспарадак спагнанне будзе вельмі строгае. Перыядычна буду фарміраваць групы і правяраць, асабліва Мінскую вобласць, таму што ўсе імкнуцца сюды. Калі не ў Мінск, то ў Мінскі раён. Бачыце, у што яго ператварылі. Хоць я апошнім часам на строгі кантроль узяў усе, нават да кавалачка, землі”, – сказаў беларускі лідар. Разам з тым ён звярнуў увагу на наяўнасць мноства недабудаваных будынкаў і паставіў задачу сур’ёзна заняцца добраўпарадкаваннем, асабліва сельскіх населеных пунктаў. “У нас у гэтым плане недапрацоўваюць кіраўнікі сельскіх саветаў, – перакананы кіраўнік дзяржавы. – Дамаўляліся ж, што 2-3 гады – і дом павінен стаяць, павінен быць добраўпарадкаваны, а не павінен быць як бяльмо на воку. А ўнутры – калупайся хоць усё жыццё”.


Аляксандр Лукашэнка рэкамендаваў новаму губернатару выкарыстоўваць вопыт работы ва ўрадзе для развіцця рэгіёнаў. “Аснова іх развіцця – індустрыялізацыя і, абавязкова, лічбавізацыя. Лічбавізацыя эканомікі – галоўны сусветны трэнд. Гэта не значыць, што яна павінна быць толькі ў Мінску, ва ўрадзе. Навукаёмістасць не павысіш нават у сельскай гаспадарцы без гэтага напрамку”, – адзначыў кіраўнік дзяржавы. Акрамя таго, Прэзідэнт прапанаваў Мінскаму аблвыканкаму сумесна з Банкам развіцця разгледзець магчымасць укаранення праектнага фінансавання розных форм сельскага прадпрымальніцтва і мясцовых ініцыятыў.
Чытаць цалкам: https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-treba-raunamerna-razvivats-minskuju-voblasts-a-ne-tolki-zalatyja-zemli-pamizh-kaltsavymi-83558-2019/


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінскай вобласці неабходна актывізаваць дзелавую актыўнасць, ствараць новыя прадпрыемствы, разгрупаваўшы іх па ўсёй тэрыторыі рэгіёна. Гэта дасць магчымасць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика