Марзалюк: «Тры слогана, па якіх мы развіваемся і ідзем: парадак ва ўсім, найноўшыя тэхналогіі і беларускае сэрца»
05.12.2019 12:48
—
Разное
|
Мнение избранный депутат высказал в программе Игорь Марзалюк, избранный депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь:
У мяне ёсць тры слогана, якія я лічу асновай, па якіх мы развіваемся і ідзем: парадак ва ўсім, найноўшыя тэхналогіі і беларускае сэрца. Вось гэтыя тры рэчы – наша разуменне таго, што у нас ёсць нацыянальны дом, які мы будуем, разуменне таго, што мы яго павінны будаваць у адпаведнасці з найноўшымі тэхналогіямі, развіваць навуку і адукацыю. У нас ёсць будучыня, у нас ёсць патрыятычная моладзь, якая і ў парламенце, і ў бізнесе, і за станком, і за пультам праграмавання даказвае, што Беларусь – лепшая ў свеце. Таму наша душа, наша сэрца, найноўшыя тэхналогіі – гэта нашы, беларускія брэнды, якія будуць прадвызначаць культурную, нацыянальную, эканамічную прастору. Не только Еўропы, але і Еўразіі. Гэтым пераможам, з гэтым пойдзем. І тыя змены, пра якія мы ўсе з вамі казалі, у тым ліку, пра канстытуцыю, мы будзем рабіць не для таго, каб падабацца чужым дзядзькам, а для таго, каб развіваць сваю краіну. А тыя, хто працягвае подлічаць, хлусіць – іх можна толькі пашкадаваць. Я не магу іх ненавідзець – за іх трэба маліцца. ![]() Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мнение избранный депутат высказал в программе «В обстановке мира». |
|