В Беларуси по-настоящему работоспособный представительный и законодательный орган, отметил Президент в обращении к депутатам. 21.by

В Беларуси по-настоящему работоспособный представительный и законодательный орган, отметил Президент в обращении к депутатам

06.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 У Беларусі сфарміраваны па-сапраўднаму працаздольны прадстаўнічы і заканадаўчы орган, адзначыў Прэзідэнт у звароце да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу шостага і сёмага скліканняў.

За час сваёй дзейнасці беларускі парламент прыняў больш за 2 тысячы законаў, з якіх амаль 300 – вынік працы дэпутацкага корпуса, які завяршае сваю работу. Кіраўнік дзяржавы перакананы, што ў многім дзякуючы дзейнасці дэпутатаў і сенатараў беларускі парламент вядомы і мае аўтарытэт.

Аляксандр Лукашэнка лічыць сімвалічным, што парламенцкія выбары супалі са знакавым для краіны годам. Сёлета адзначалі 25-годдзе Канстытуцыі – дакумента, роля якога найважнейшая ва ўмацаванні беларускай дзяржаўнасці.


«З прыняццем Асноўнага закона мы юрыдычна замацавалі шматвяковыя традыцыі беларусаў, якія заўсёды імкнуліся да справядлівасці, незалежнасці і мірнай стваральнай працы на сваёй зямлі, удзельнічалі амаль ва ўсіх вядомых у гісторыі відах і формах народнага прадстаўніцтва. Вытокі беларускага парламентарызму бяруць пачатак у Полацкім вечы, сеймах Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, Дзяржаўнай думе Расійскай імперыі, дзейнасці ўсебеларускіх з'ездаў Саветаў і скліканняў Вярхоўнага Савета Беларускай ССР», – пералічваў Прэзідэнт.


Фарміраванне сучаснага парламента праходзіла ў даволі няпросты перыяд. Першыя гады перабудовы, распад Савецкага Саюза ўдарылі па ўсіх сферах жыццядзейнасці краіны. Бадай, самым цяжкім выпрабаваннем стала несправядлівасць у эпоху перамен. Людзям, якія ўсё жыццё сумленна працавалі, не было на што жыць і што пакінуць дзецям. Па факту краіна стаяла на краі бездані.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў гэтых умовах на плечы беларускага народа лёг груз адказнасці за вырашэнне найскладанейшых задач: аказаўшыся без залатога запасу, нафты і газу, неабходна было стварыць новую эканамічную мадэль. «Гэта былі рэсурсы ўсёй вялікай краіны. І Беларусь у савецкі перыяд уклала нямала, каб прабурыць у Сібіры свідравіны. Прэзідэнт нагадаў, што здабываемую тады ў нашай краіне нафту экспартавалі. Цяпер яе адсутнасць – вялікая для нас праблема.
Належыла захаваць агульнанародную ўласнасць, замацаваць сацыяльную накіраванасць унутранай палітыкі дзяржавы, устанавіць прававы парадак і спыніць экстрэмізм і бандытызм. Выбудоўвалі новыя дыпламатычныя ўзаемаадносіны. Вызначаліся з новай дзяржаўнай сімволікай, якая аб'ядноўвае грамадства: «Трэба было спыніць распальванне нацыянальнай варожасці і вырашыць важнае для людзей моўнае пытанне і шмат іншых праблем».


Для стварэння новай дэмакратычнай палітычнай мадэлі абставіны патрабавалі прыняць хуткія, бескампрамісныя рашэнні і ў прававым полі замацаваць адпаведныя паўнамоцтвы, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. – Толькі дзякуючы сваёй мудрасці і гатоўнасці ўзяць на сябе адказнасць за будучыню краіны беларусы прынялі гэтыя найважнейшыя рашэнні на ўсенародных рэферэндумах.

Вынікі высокія

«Дзякуючы Нацыянальнаму сходу ў нашай дзяржаве практычна з нуля створана сістэма заканадаўства, а гэта значна складаней, чым пабудаваць завод. Для вырашэння новых стратэгічных задач, якія стаяць перад краінай, дэпутаты не проста карэкціравалі ўстарэлыя правілы і нормы савецкага часу, а ў цэлым запаўнялі прававы вакуум», – канстатаваў Прэзідэнт.


Пры ўдзеле парламента закладзены дэмакратычныя асновы беларускай дзяржаўнасці і грамадзянскай супольнасці ў законах, якія рэгулююць дзейнасць асноўных палітычных інстытутаў краіны. Парламентарыі зацвердзілі праграмныя дакументы: Асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі і Ваенную дактрыну.


Новыя кодэксы, якія прымаюцца ў Авальнай зале, развівалі асноўныя канстытуцыйныя правы грамадзян. Прынялі шэраг важных законаў, нацэленых на вырашэнне пытанняў пераводу эканомікі на сучасныя (іх называюць рыначнымі) механізмы. У зоне пастаяннай увагі парламентарыяў знаходзілася сацыяльная накіраванасць рэспубліканскага бюджэту і штогадовых законаў аб яго выкананні.


Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на іх важную ролю ў павышэнні якасці жыцця грамадзян, на што паўплывала прыняцце законаў, накіраваных на ўвядзенне мінімальных сацыяльных стандартаў, вырашэнне дэмаграфічных і экалагічных праблем, пераадоленне наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.


Прыняты дэпутацкім корпусам закон аб міжнародных дагаворах не толькі пашырыў нацыянальныя інтарэсы на міжнароднай арэне, але і стварыў умовы для абароны правоў беларускіх грамадзян за межамі краіны.
Мінск упершыню стаў важнай пляцоўкай для правядзення мерапрыемстваў міжнароднага ўзроўню, у ліку якіх сесіі Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Парламенцкай асамблеі Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы, пасяджэнне Бюро Канферэнцыі рэгіянальных і мясцовых органаў улады «Усходняга партнёрства. Папулярызацыі Мінска як аўтарытэтнай міжнароднай пляцоўкі садзейнічала і правядзенне вясной 2019 года канферэнцыі Групы падтрымкі Шаўковага шляху Парламенцкай асамблеі АБСЕ».


Міжнародна-дагаворная база беларускага парламента папоўнілася новымі дакументамі аб двухбаковым супрацоўніцтве з парламентамі 16 замежных дзяржаў. «Вялікую ролю парламентарыі адыгралі ў фарміраванні прававой базы Еўразійскага эканамічнага саюза, сканцэнтраваўшы намаганні на абароне айчынных вытворцаў і пашырэнні нацыянальных інтарэсаў на рынках нашых суседзяў», – прадоўжыў Прэзідэнт.


Пазітыўна ўспрынялі прадпрымальнікі і бізнес-супольнасць рашэнні па разняволенні дзелавой ініцыятывы і змякчэнне адказнасці за правапарушэнні ў сферы прадпрымальніцкай дзейнасці. Шырокі грамадскі рэзананс атрымалі парламенцкія слуханні на тэму «Прававыя і практычныя аспекты паляпшэння інвестыцыйнага клімату ў Рэспубліцы Беларусь».


Асаблівай увагі, на думку Аляксандра Лукашэнкі, заслугоўвае работа парламента шостага склікання з моладдзю. Падрыхтаваны праект палажэння аб Маладзёжным савеце пры Нацыянальным сходзе, створана Маладзёжная палата пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі. Сфарміраваны маладзёжныя парламенты пры абласных Саветах дэпутатаў.


«Усе дасягненні і высокія вынікі дзейнасці дэпутацкага корпуса сталі магчымы перш за ўсё дзякуючы адсутнасці палітычных рознагалоссяў і настроенасці парламентарыяў на канструктыўнае супрацоўніцтва з іншымі галінамі ўлады, – падкрэсліў Прэзідэнт. – Нацыянальны сход заўсёды выбудоўваў работу такім чынам, каб прымаемыя законапраекты адпавядалі інтарэсам грамадства і дзяржавы».

 Персанальная адказнасць

У новым складзе парламента вопытныя кіраўнікі і тыя, хто ведае жыццё і вытворчасць знутры: работнікі аграпрамысловага комплексу і прамысловасці, таленавітыя выкладчыкі, урачы, юрысты, суддзі, сілавікі, яркія прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, моладзі і СМІ. Прыкметная прысутнасць жанчын у складзе новага парламента. Са слоў Прэзідэнта, яны найлепш разумеюць самыя актуальныя сацыяльныя пытанні, з якімі трэба працаваць у бліжэйшы час. У цэлым у выбраным парламенце прадстаўлены і адлюстраваны інтарэсы ўсіх слаёў насельніцтва.


Прэзідэнт падкрэсліў, што новы парламент павінен стаць цэнтрам прагрэсіўнай заканатворчасці. Для рэалізацыі мэты неабходна кіравацца двума правіламі. «Першае – прынятыя папраўкі і законы перш за ўсё павінны адлюстроўваць рэальныя патрэбы грамадзян. Другое – наступствы любых змяненняў у заканадаўстве неабходна прааналізаваць і падлічыць на некалькі гадоў наперад, каб людзі разумелі, куды мы ідзём і чаго хочам», – растлумачыў кіраўнік дзяржавы.


Парламентарыям сёмага склікання трэба будзе падключыцца да работы над праектамі, якія знаходзяцца ў плоскасці глабальных палітычных кампетэнцый. Як заўважыў Прэзідэнт, назбіралася нямала пытанняў, якія трэба разам вырашаць на ўзроўні Асноўнага закона. Таму новым складам парламента трэба далучыцца да работы па ўдасканаленні нашай Канстытуцыі.


Як заявіў Прэзідэнт, сярэднетэрміновае эканамічнае развіццё нашай краіны будзе грунтавацца на чатырох апорах: стварэнне найлепшых умоў для далучэння інвестыцый; павышэнне прадукцыйнасці працы за кошт стымулявання дзелавой актыўнасці, пашырэнне знешняга гандлю праз асваенне новых экспартных рынкаў, кардынальнае змяненне сітуацыі ў дэмаграфіі.
«Гэта – аснова для рэалізацыі вашых персанальных перадвыбарных абяцанняў выбаршчыкам, жыхарам рэгіёнаў, якія вы прадстаўляеце. Нам неабходна сфарміраваць эфектыўную рэгіянальную палітыку і ўзмацніць ролю органаў мясцовага кіравання, самакіравання ў сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёнаў, – заўважыў кіраўнік дзяржавы. Ён чакае ад дэпутатаў і сенатараў прапаноў, што і як трэба змяніць на месцах. Яны будуць мець толькі персанальны характар. «Ніхто не можа схавацца за калектыўнае меркаванне, у тым ліку парламент, – заявіў Аляксандр Лукашэнка. – Персанальная адказнасць – гэта найвялікшае дабро і рухавік любога прагрэсу».

Не рыбу, а вуду ў рукі

«У свой час мы абвясцілі Беларусь сацыяльнай дзяржавай. Падтрымка слабаабароненых катэгорый ёсць і будзе адным з вектараў нашай палітыкі. Аднак узровень развіцця нашага грамадства і грамадзянскай адказнасці беларусаў дазваляе мяняць яе характар. Паступова пераходзіць ад патэрналісцкай мадэлі да падтрымліваючай, калі дзяржава не проста бярэ на сябе вырашэнне ўсіх праблем чалавека, а стварае такія ўмовы, каб чалавек самастойна мог вырашаць свае праблемы. Гэта значыць, не рыбу, а вуду ў рукі», – сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, для такога пераходу ў краіне створана даволі эфектыўная прававая база.
Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на дэмаграфічную бяспеку, лічыць Аляксандр Лукашэнка. У краіне пажынаюць плён спаду нараджальнасці 1990-х гадоў, паколькі менавіта гэта нешматлікае пакаленне становіцца бацькамі.


Пагроза і страты нашых традыцыйных каштоўнасцей. Ва ўмовах свету, які імкліва развіваецца, у маладога пакалення на першы план выходзяць пытанні асобаснай самарэалізацыі на шкоду імкненню стварыць сям'ю і прадоўжыць род. Сям'я павінна стаць арыенцірам усёй сацыяльна-эканамічнай палітыкі. Што б мы ні рабілі – будавалі жыллё, добраўпарадкоўвалі нашы гарады, развівалі адукацыю, медыцыну, спорт, у якасці галоўнага спажыўца даброт і паслуг мы павінны бачыць дзяцей, сям'ю», – падкрэсліў Прэзідэнт.
У савецкія гады дзецям даводзілася працаваць, гэтаму іх вучылі бацькі. Цяпер жа: «Нашы маладыя бацькі нага за нагу, на канапу, з планшэтамі ў руках, у тэлевізары. Адкрываючы спартыўныя аб'екты пры школах, я прашу, каб дзеці далучалі лянівых бацькоў да спорту. У гэтым вялікі сэнс: хварэць менш будуць, радзей у аптэкі хадзіць, патрабуючы, каб лекі сталі таннейшыя», – са шкадаваннем канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.
Агульная задача – захаваць беларускую самаідэнтычнасць і нацыю.

Фота для ілюстрацыі.
Па матэрыялах БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 У Беларусі сфарміраваны па-сапраўднаму працаздольны прадстаўнічы і заканадаўчы орган, адзначыў Прэзідэнт у звароце да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика