Польскі пісьменнік прэзентаваў у Пінску свае кнігі
07.12.2019
—
Разное
|
>
На мінулым тыдні Пінск, а менавіта гарадскую дзіцячую бібліятэку, наведаў дзіцячы польскі пісьменнік Павел Берансевіч.
Пачаў госць размову са школьнікамі з гутаркі пра тое, чаму дзеці сталі менш чытаць і наколькі ўсё ж такі важна гэта рабіць. У зале знайшлося шмат хлопчыкаў і дзяўчынак, якіх захапляе чытанне. Сустрэча адбывалася ў рамках прэзентацыі кніг польскага госця. Але гэта было арганізавана незвычайна: аўтар не проста распавядаў пра герояў сваіх твораў - ён запрасіў з залы дзяўчынку Сафію (вучаніца трэццяга класа сярэдняй школы №3), дастаў з сумкі лялечныя філіжанкі і пачаў гутарку. Крыху распавёў пра змест кніг, задаў некалькі пытанняў і запрапанаваў знайсці адказы на іх, прачытаўшы творы. Презентацыя кніг прайшла ў форме дыялогу з дзяўчынкай. Павел Берансевіч крыху распавядаў, а затым цікавіўся меркаваннем субяседніцы пра створаную ў творы сітуацыю. Гаварылі і на іншыя тэмы. Маленькія пінчукі выявіліся дапытлівымі слухачамі. Ім былі цікавыя не толькі кнігі, але і сам аўтар. Як даўно ён піша? Ці толькі для дзяцей? Чым займаўся, перш чым звязаць жыццё з пісьменніцкім лёсам? Колькі кніг ужо напісаў? - Я ніколі не задумваўся над тым, чаму менавіта для дзяцей пішу, - разважае пісьменнік. - Мне гэта падабаецца. Я намагаюся сур’ёзна ставіцца да сваіх чытачоў. Лічу, што ў кнігах для падлеткаў патрэбна не адказваць на пытанні, а задаваць іх. Тады дзеці пачынаюць разважаць, самастойна цікавіцца тымі ці іншымі момантамі. Дарэчы, сустрэча - гэта вынік даўняшняга супрацоўніцтва Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце з пінскай цэнтралізаваннай гарадской бібліятэчнай сістэмай. На развітанне Павел Берансевіч падарыў дзіцячай бібліятэцы свае кнігі. Ірына ДЗЕНІСОВІЧ Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулым тыдні Пінск, а менавіта гарадскую дзіцячую бібліятэку, наведаў дзіцячы польскі пісьменнік Павел Берансевіч. Пачаў госць размову са школьнікамі з...
|
|