На гэтым тыдні ў Нясвіжскім раёне чакаецца воблачнае надвор,е. тэмпература паветра ў асноўным з невялікім мінусам, ападкі — у выглядзе дажджу.
Сёння, 10 снежня, — пахмурна, без ападкаў. Ранкам — туман, пагаршэнне бачнасці на дарозе. Будзьце пільнымі! Паўднёва-заходні вецер скла-дзе каля 4 — 6 метраў за секунду. Удзень — +3…+4 °С, ноччу — 0…+2 °С.
У сераду, 11 снежня, таксама воблачна і без ападкаў, але халадней: дзённая тэмпература — -1…0 °С, уначы — -2 °С. Раніцай — зноў туман. Вецер — пераменных напрамкаў — да 4 м/с.
Мокры снег і дождж чакаецца ў чацвер, 12 снежня. Вецер — паўднёва-ўсходні — 5 — 7 м/с. Удзень і ноччу — каля -1 °С. На дарозе — слізка.
У пятніцу — суцэльная воблачнасць і дождж на працягу дня. Паўднёва-ўсходні вецер узмоцніцца да 7 — 9 м/с, парывы — да 15. Удзень — ад 2 да 1 градуса ніжэй за нуль, уначы — 0…+1 °С.
“НН”.