Ад родных вытокаў артысты народныя. 21.by

Ад родных вытокаў артысты народныя

11.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Раз праз тры гады на галоўнай сцэне раёна ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу ёсць магчымасць пабачыць і пачуць самых творчых, самых таленавітых, артыстычных артыстаў, спевакоў Іўеўскага раёна, папрысутнічаць на канцэрце сапраўдных прафесіяналаў. Так, так. Менавіта праз кожныя тры гады народныя калектывы раёна сваімі канцэртнымі праграмамі абараняюць і пацвярджаюць сваё званне.
І кожны раз, знаходзячыся ў глядзельнай зале, мушу канстатаваць: патрэбна, каб на такім цудоўным канцэрце былі гледачы, а не толькі журы і работнікі культуры. І яшчэ, безумоўна, самі артысты, якія ў чаканні свайго выхада на сцэну, пераўтвараюцца ў гледачоў.


Журы ці, правільней будзе сказаць, атэстацыйная камісія, заўжды вельмі дасведчае, прафесіянальнае. І сёлета глядзелі і судзілі народных: галоўны спецыяліст упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, старшыня журы Ірына Юр'еўна Жук-Куніцкая, намеснік дырэктара Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Таццяна Уладзіміраўна Грыгаран, вядучыя метадысты Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Ала Антонаўна Варабей, Аліцыя Людвікаўна Рабцава, Таццяна Іванаўна Мерчы, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іўеўскага райвыканкама Святлана Вацлаваўна Кішкель.
Прыемна, што падтрымаць артыстаў прыйшлі і ганаровыя госці: намеснік старшыні Іўеўскага райвыканкама Лідзія Вайцехаўна Носуль і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вольга Чаславаўна Барко.

Першымі на сцэну ўзняліся артысты народнага драматычнага тэатра Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу. Званне народнага калектыў атрымаў у 1987 годзе. Заснавальнік калектыву Віктар Іванавіч Багушэвіч. З 2008 года рэжысёрам тэатра з'яўляецца Мікалай Завадскі. У рэпертуары тэатра рознапланавыя спектаклі. На суд атэстацыйнай камісіі рэжысёр і тэатральная трупа вынеслі сваю апошнюю пастаноўку - спектакль па повесці Барыса Васільева "А зори здесь тихие", цікавую работу і рэжысёра, і выканаўцаў роляў.
Любоў да песні аб'ядноўвае і згуртоўвае ў адзін дружны калектыў вакальны квартэт "Вакаліз". У снежні 2006 года квартэту "Вакаліз" прысвоена ганаровае званне "народны аматарскі калектыў". Рэпертуар складаецца з духоўнай вакальнай музыкі, народных песень у эстраднай апрацоўцы, папулярных эстрадных песень. Невяліч-кая праграма "Все начинается с любви", дзе гучалі не толькі самыя меладычныя песні былых дзесяцігоддзяў, але і пранікнёныя вершы, цёплая проза, і сапраўды, можна выносіць на суд самага сур'ёзнага гледача. Кіраўнік квартэта Таццяна Якавец.
На сцэне народны драматычны калектыў аддзела культурна-массавай і асветніцкай работы аграгарадка Трабы. Заснавальнікам і рэжысёрам калектыва з'яўляецца Міхаіл Калышка. Вось ужо на працягу 12 год калектыў вядзе актыўную творчую дзейнасць, каб потым з'явіцца на сцэне з цікавымі работамі, якія наводзяць на роздум, захапляюць талентам рэжысёра і артыстаў.
Увазе журы народны драматычны калектыў прапанаваў спектакль па п'есе Братоў Далецкіх "Міхалка". І, як зажды, зрабіў гэта выключна паспяхова.
Упершыню пацвярджаў званне “народнага” адзін з самых маладых у гэтым плане калектываў, галоўны віноўнік цудоўнага навагодняга і каляднага праекта "Сядзіба Дзеда Зімніка і Бабы Завірухі"- тэатр гульні "Зялёны фургон" Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу (мастацкі кіраўнік Наталля Мудрык).
Званне "народны" калектыў атрымаў у 2016 годзе. Тэатр гульні вядзе актыўную творчую дзейнасць.
Калектыў паказаў сюжэтна - гульнёвую праграму "Приключения ВОЛКшебства и Бабы Яги".
Удзельнікі народнага ансамб-ля народнай песні "Юрацішкаўскі кірмаш" аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы г.п.Юрацішкі - сапраўдныя прадаўжальнікі народных песенных традыцый. Ансамбль быў створаны ў 1982 годзе, кіраўніком калектыва з лістапада 2001 года з'яўляецца Таццяна Карташэвіч. У 1997 годзе калектыў атрымаў званне "народны". У рэпертуары беларускія народныя і аўтарскія песні.

Народны хор Іўеўскага цэнт-ра культуры і вольнага часу быў створаны ў 1984 годдзе. Заснавальнікам харавога калектыва стаў Іосіф Валер'янавіч Януковіч. У 1986 годзе хору было прысвоена ганаровае званне "народны". З 2019 года мастацкім кіраўніком з'яўляецца Аліна Пякша.
Народны ансамбль народнай песні "Спадчына" аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Лаздуны1 створаны Валерыем Янкевічам у красавіку 1994 года. У 1997 годзе калектыў атрымаў званне "народны". Сёння ансамбль прадаўжае мастацкую дзейнасць пад кіраўніцтвам Алены Козел.
Ансамбль народнай песні "Даўніна" створаны ў 1994 годзе. Яго заснавальнікам і першым кіраўніком была Ірына Лысоўская. У 2006 годзе ансамблю прысвоена ганаровае званне "народны аматарскі калектыў".
З лютага 2017 года калектывам кіруе Алёна Скабельцына.
Ансамбль беларускай музыкі "Чабарок" створаны ў 1988 годзе. Заснавальнікам калектыва стаў Іван Паўлавіч Чарняк. Унікальны і самабытны калектыў годна прадстаўляе Іўеўшчыну на канцэртах, дэкадах народнай творчасці, фестывалях па ўсёй Беларусі і па- за яе межамі. Удзельнікі - аднадумцы, якія любяць і шануюць родную мову і музыку. Мастацкім кіраўніком ансамбля з 2005 года з'яўляецца Леанід Журко.
Новых творчых поспехаў і ўдзячных гледачоў нашым народным калектывам!







В. ГУЛІДАВА.
Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раз праз тры гады на галоўнай сцэне раёна ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу ёсць магчымасць пабачыць і пачуць самых творчых, самых таленавітых,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика