З блакнотам па раёне. Вёска Поблін. 21.by

З блакнотам па раёне. Вёска Поблін

12.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Працяг 

Пціч роўна жыццё

У жыцці поблінцаў рака заўсёды мела вялікую ролю — гэта і яшчэ адзін шлях зносін з суседнімі вёскамі, і дадатковая (дарэмная, можна сказаць) крыніца ежы — рыбы. Амаль у кожнай сям’і меўся свой човен, і кожны гаспадар быў рыбаком. “Мой бацька, — расказвае Кацярына Барысік, — родам з Вайцяхова, дзе няма ні ракі, ні возера. А калі ажаніўся і прыйшоў жыць у Поблін, стаў заядлым рыбаком. Адзін год ён усю вясну і лета запісваў, колькі за дзень злавіў рыбы. Потым падлічыў, і атрымалася, што за сезон ён злавіў больш за 300 кілаграмаў рыбы. Мы яе елі і вараную (юшку мама рабіла), і смажаную, і запечаную, і сушаную, і ў рэшце рэшт ужо на яе глядзець не маглі — так яна надакучыла (смяецца). Я неяк спытала ў таты, ці хацеў бы ён вярнуцца жыць назад у сваю родную вёску. А ён адказаў: “Што там рабіць, там жа няма ракі!” Так, мясцовыя шмат рыбы лавілі, нават абрусамі, начоўкамі. Такіх вялікіх яршоў ды шчупакоў выцягвалі! А рака ў нас заўсёды была чыстая — вада празрыстая, а берагі з жоўтым пясочкам. Рэдка дзе па берагах сустракаліся дрэвы ды кусты”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працяг  Пціч роўна жыццё У жыцці поблінцаў рака заўсёды мела вялікую ролю — гэта і яшчэ адзін шлях зносін з суседнімі вёскамі, і дадатковая (дарэмная, можна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика