Сустрэча ў цёплай атмасферы. 21.by

Сустрэча ў цёплай атмасферы

13.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

4 снежня ў Жабінкаўскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да Дня інвалідаў. У аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў сустрэліся выхаванцы цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, якія былі са сваімі педагогамі, і маладыя людзі, што наведваюць аддзяленне. Сустрэча прайшла ў цёплай душэўнай атмасферы. За агульным сталом усе разам пілі гарбату, частаваліся саладосцямі і размаўлялі. Гасцям уручылі падарункі: камплекты пасцельнай бялізны, пашытыя наведвальнікамі аддзялення па праграме адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці. Такія ж наборы атрымалі і тыя, хто іх пашыў. Удзельнікі мерапрыемства зарадзіліся станоўчымі эмоцыямі, радасцю і пазітывам.
Алёна НІКАНЧУК

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 снежня ў Жабінкаўскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да Дня інвалідаў. У аддзяленні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика