Арест, расстрел и реабилитация через 20 лет. История уроженца Мира, редактора газеты «Беларуская справа» Алеся Вильчицкого. 21.by

Арест, расстрел и реабилитация через 20 лет. История уроженца Мира, редактора газеты «Беларуская справа» Алеся Вильчицкого

16.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Трагічна склаўся лёс нашага земляка з Міра Алеся Вільчыцкага, які ў 1926 годзе рэдагаваў у Вільні газету рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку “Беларуская справа”. На працягу шэрагу гадоў я займалася пошукам звестак пра гэтага прадстаўніка беларускай культуры, але першапачатковыя запыты ў архівы Мінска, Масквы, Ташкента, зварот у арганізацыю “Чырвоны Крыж” не прынеслі станоўчых вынікаў. І ўсё ж мне ўдалося адшукаць сляды нашага земляка ў далёкім Алтайскім краі, але толькі праз 10 гадоў, калі я атрымала рассакрэчаныя дакументы з Дзяржаўнага архіва Алтайскага краю, з’явілася магчымасць дапісаць яго гісторыю.


Нарадзіўся Алесь Вільчыцкі (Аляксандр Сцяпанавіч Вільчыцкі) 15 лютага 1900 года ў мястэчку Мір Наваградскага павета Мінскай губерні (цяпер Карэліцкі раён). Яго бацька, Вільчыцкі Сцяпан Мартынавіч, у канцы XIX – пачатку XX стагоддзяў вёў у Міры ўзорную гаспадарку, займаўся кавальскаю справаю, земляробствам, агародніцтвам і пчалярствам.

У сям’і Сцяпана Мартынавіча і Алены Георгіеўны Вільчыцкіх нарадзілася 9 дзяцей (двое з іх памерлі ў малым узросце). На фотаздымку, які зроблены ў Міры каля 1912 года, можна ўбачыць бацькоў і 5 дзяцей – Алеся, Аляксандру, Мікалая, Антаніну, Георгія і Надзею. Старэйшая дачка, 17-гадовая Антаніна, апранутая ў цёмную сукенку з шыкоўным белым карункавым каўняром, выглядае вельмі задуменнай, маленькая Надзея, якая нарадзілася ў 1910 годзе, прыхіліўшыся да матулі, нясмела глядзіць у аб’ектыў фотаапарата. Затое 12-гадовы Алесь, будучы рэдактар віленскай газеты, відаць, адчувае сябе даволі ўпэўнена ў сітуацыі, якая для любой сям’і ў той час станавілася сапраўднай падзеяй.

Праз некалькі гадоў Першая сусветная вайна прымусіць Вільчыцкіх пакінуць абжытае месца і накіравацца ў бежанства ў Расію, але ў пачатку 1920-х гадоў яны вернуцца ў Мір. Бацькі і старэйшыя дзеці будуць працаваць на гаспадарцы цяпер ужо ў іншай краіне, у Польшчы, але гаспадарка па-ранейшаму будзе моцнай, бо працавітасць у гэтай сям’і перадавалася з генамі, дый бацькі шмат чаму навучылі дзяцей. У 1937 годзе гаспадара не стала. Яго нашчадкі, прывучаныя да працы, працягвалі шчыраваць на зямлі. Адзін з сыноў, Мікалай, займаўся пераважна зямельнай гаспадаркай, а яго брат Ягор – кузняй і вырабам аўчын. Браты дапамагалі адзін аднаму і ў полі, і ў кузні. Дачка Антаніна працавала настаўніцай у Барысаве.

Трэці сын, Алесь Вільчыцкі, у час вайны разам з бацькамі выехаў у г. Растоў-на-Доне, дзе ў 1920 годзе скончыў рэальнае 7-класнае вучылішча, пасля чаго вярнуўся на Радзіму. Спачатку нейкі час дапамагаў бацькам па гаспадарцы, а потым у пошуках працы адправіўся ў Вільню, дзе неўзабаве стаў удзельнікам рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыі «Беларуская сялянска-рабочая грамада» (БСРГ), якую ўзначальваў Браніслаў Тарашкевіч. Наш зямляк трапіў у акружэнне такіх выдатных асоб, як Сымон Рак-Міхайлоўскі, Павел Валошын, Пятро Мятла і іншых, пад уздзеяннем якіх у 1926 годзе пачаў рэдагаваць газету “Беларуская справа”. Рэдакцыя гэтага выдання знаходзілася на Віленскай вуліцы ў доме № 12, трохі далей на гэтай жа вуліцы ў доме № 37 працавалі кіраўнікі БСРГ. “Беларуская справа” з’яўлялася на свет у друкарні Н. Левіна, якая размяшчалася на вуліцы Нямецкай, 22. Трэба сказаць, што гэта было не першае выданне Грамады. З-за праследаванняў улад газеты часта закрываліся. У 1925 годзе наш зямляк з в. Жухавічы Уладзімір Варава рэдагаваў газету Грамады “Жыццё беларуса”, якая актыўна змагалася за асвету на беларускай мове. Хутка яе выданне было забаронена, а рэдактар, каб не трапіць у паліцыю, пакінуў Вільню. Наступная газета, “Беларуская ніва”, таксама праіснавала нядоўга, а пасля яе закрыцця пачала выдавацца “Беларуская справа”.

Праз газету БСРГ прапагандавала ідэі нацыянальна-вызваленчай барацьбы, выступала супраць сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, асвятляла развіццё беларускай культуры і асветы ў Заходняй Беларусі і ў БССР. У нумары ад 19 траўня (мая) яна вызначыла мэту сваёй дзейнасці: перадача сялянству зямлі без выкупу, амністыя для палітзняволеных, скасаванне асадніцтва, увядзенне рабочага кантролю над прамысловасцю, нацыянальнае раўнапраўе. Газета мела рубрыкі: “Карэспандэнцыі”, “З Радавае Беларусі”, “Хроніка”, “Паштовая скрынка” і іншыя, пісала пра важнейшыя здарэнні ў Польшчы і за мяжой, пра эксплуатацыю парабкаў, пра беспрацоўе і дэманстрацыі беспрацоўных у Польшчы, пра святкаванне 1-га мая ў Вільні, Гродна, Баранавічах і іншых гарадах, пра тое, як спаганяюць падаткі з сялян, пра галадоўку зняволеных у Навагрудскай турме, пра закрыццё беларускіх школ і забарону беларускіх газет, пра дзейнасць ТБШ. На старонках газеты друкавалі свае вершы М. Васілёк, Н. Арсеннева, Хв. Ільяшэвіч, С. Волька, змяшчаў нарысы пасол П. Мятла. Многія аўтары друкавалі свае допісы пад псеўданімам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трагічна склаўся лёс нашага земляка з Міра Алеся Вільчыцкага, які ў 1926 годзе рэдагаваў у Вільні газету рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку “Беларуская
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика