У Мінску прэзентавалі каляндар «Добрыя жарты». 21.by

У Мінску прэзентавалі каляндар «Добрыя жарты»

20.12.2019 13:21 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


A1

У распрацоўцы календара бралі ўдзел людзі з няпростым лёсам – наведвальнікі цэнтра рэабілітацыі Мінскага клубнага дома «Адкрытая душа».

Да Новага 2020 года Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў пры падтрымцы кампаніі А1 выпусціла мастацкі каляндар «Добрыя жарты». Ён складаецца з адмысловых малюнкаў, якія ілюструюць 13 беларускіх прыказак, адабраных з 8000 варыянтаў! У распрацоўцы календара бралі ўдзел людзі з няпростым лёсам – наведвальнікі цэнтра рэабілітацыі Мінскага клубнага дома «Адкрытая душа».

Каб падрыхтаваць каляндар «Добрыя жарты», спецыялісты Мінскага клубнага дома «Адкрытая душа» разам з наведвальнікамі цэнтра прачыталі каля васьмі тысяч беларускіх прыказак, асэнсавалі іх ды абралі некалькі дзясяткаў найбольш цікавых, пасля чаго ўжо прапанавалі свае ідэі беларускай мастачцы Таццяне Быц. «Быў бы сад, а салаўі прыляцяць», «Гаспадарку весці – не барадой трэсці», «Абы бог да добры людзі, то ўсё добра будзе» – кожны месяц у календары пачынаецца з падобнага паслання.

Мінскі клубны дом «Адкрытая душа» – праект Беларускай асацыяцыі сацыяльных работнікаў па падтрымцы людзей з псіхічнымі расстройствамі. У тых, хто туды прыходзіць, розныя жыццёвыя гісторыі, але іх яднаюць аднолькавыя жаданні пераадолець наступствы хвароб, навучыцца чамусьці каштоўнаму і знайсці сяброў. Уся работа ў цэнтры арганізавана так, каб удзельнікі рэабілітацыйнай праграмы вярнулі сабе адчуванне ўласнай значнасці і ўпэўненасць у сваіх сілах, адчулі падтрымку і атрымалі магчымасць узаемадзейнічаць разам з іншымі людзьмі.


Фото: A1

«Святкаваць разам урачыстыя даты – добрая традыцыя, а ў дадзеным выпадку яшчэ і карысная, бо дапамагае ў рэабілітацыі. Менавіта таму нам падалася цікавай ідэя выпусціць каляндар, які б нагадваў наведвальнікам цэнтра пра прыемныя сустрэчы, якія іх чакаюць. І мы вельмі ўдзячныя кампаніі А1 за падтрымку гэтай ініцыятывы. Выпуск календара стаўся сапраўды асаблівай падзеяй для нашых спецыялістаў і ўдзельнікаў рэабілітацыйных праграм Мінскага клубнага дома «Адкрытая душа», – падкрэсліла Кацярына ГУЗОЎСКАЯ-ГАРА, прадстаўніца Беларускай асацыяцыі сацыяльных работнікаў.

«Праца над праектамі, якія дапамагаюць у яскравай форме прадставіць беларускую мову і культуру, – адзін з найважнейшых кірункаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці А1. І мы радыя, што каляндар «Добрыя жарты» працягвае гэтую традыцыю, а яго афармленне, над якім працавала мастачка Таццяна Быц, спалучае ў сабе народныя матывы і авангард.  Важна таксама тое, што гэты праект прыцягвае ўвагу да дзейнасці Мінскага клубнага дома «Адкрытая душа», які робіць вельмі каштоўную справу», – адзначыў кіраўнік групы па карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі А1 Віктар ПАЗНЯКОЎ.

Прэзентацыя календара праходзіла з удзелам аднаго з самых вядомых даследчыкаў беларускага народнага фальклору – лідэра этна-трыа «Троіца» Івана Кірчука. У рамках сацыяльнага праекта «Добрыя жарты» ён прадставіў гасцям імпрэзы свой знакаміты монаспектакль «Дарожка мая», які створаны на аснове народных песень і ўяўляе з сябе сінтэз духоўнай і матэрыяльнай, абрадавай і магічнай, музычнай і песеннай спадчыны беларускай культуры.


Фото: A1

«Я хацеў бы звярнуць увагу на тое, што «Добрыя жарты» не проста мастацкі каляндар, а зборнік народных прыказак. Фальклор продкаў – калодзеж мудрасці. Мы слухаем і спяваем іх песні, бярэм удзел у абрадах – і быццам па кропельцы напаўняем і ачышчаем сябе. Любы падобны праект ці канцэрт для мяне – рытуальная споведзь, да якой я сур’ёзна рыхтуюся. Бо гэта прысвячэнне продкам, якія сышлі, але бачаць нас, чуюць і дапамагаюць, калі мы шануем тую мудрасць, што яны пакінулі нам у спадчыну. Мы ж таксама будзем продкамі. Але якімі? Мне падаецца, укладальнікі календара таксама думалі пра гэта, калі працавалі над ім», – адзначыў Іван КІРЧУК.


Фото: A1

Каляндар не паступіць у продаж і будзе распаўсюджвацца праз Мінскі клубны дом «Адкрытая душа». Падтрымаць яго наведвальнікаў і спецыялістаў можна, аказаўшы валанцёрскую ці спонсарскую дапамогу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ён складаецца з адмысловых малюнкаў, якія ілюструюць 13 беларускіх прыказак, адабраных з 8000 варыянтаў!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика