Пад Полацкам кампанія моладзі на БМВ трапіла ў ДТЗ, загінуў юнак. 21.by

Пад Полацкам кампанія моладзі на БМВ трапіла ў ДТЗ, загінуў юнак

25.12.2019 11:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На месцы ДТЗ / @skgovby

Раніцай 25 снежня ў Полацкім раёне адбылося ДТЗ, у якім загінуў 17-гадовы юнак. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, кампанія з двух хлопцаў і двух дзяўчын ехала на БМВ па дарозе "Віцебск — Полацк — мяжа Латвіі". Здарэнне адбылося на 117-м кіламетры, дзе вадзіцель не саўладаў з кіраваннем. У выніку аўтамабіль з'ехаў з трасы ў кювет і сутыкнуўся з дрэвам. Загінулы быў пасажырам. Іншыя пасажыры і кіроўца атрымалі траўмы, іх шпіталізавалі.

На месцы ДТЗ працавала следча-аператыўная група. Распачатая крымінальная справа, артыкул — "Парушэнне правіл дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека ці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На месцы ДТЗ / @skgovby Раніцай 25 снежня ў Полацкім раёне адбылося ДТЗ, у якім загінуў 17-гадовы юнак. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, кампанія з двух...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика