Украінскі часопіс "НВ" выйшаў з крывавым партрэтам Лукашэнкі
26.12.2019 12:32
—
Разное
|
Вокладка часопіса "НВ" Украінскі часопіс "НВ" выйшаў з партрэтам Аляксандра Лукашэнкі ў вобразе вампіра. Галоўны рэдактар выдання Віталь Сыч напісаў у Фэйсбуку, што да такога рашэння рэдакцыя прыйшла пасля новых прызнанняў пра зніклых апанентаў беларускага кіраўніка. Гаворка пра інтэрв'ю былога спецназаўца Юрыя Гараўскага на DW, які заявіў, што служыў у Спецыяльным атрадзе хуткага рэагавання (САХР). Ён прызнаўся, што быў удзельнікам "эскадрона смерці". "Гараўскі — не першы, хто загаварыў. Да гэтага былі і іншыя чыноўнікі і байцы САХРу. Усім ім прыйшлося з Беларусі з'ехаць. Мы ўспомнілі у сваім артыкуле іх усіх, пагаварылі з беларускімі праваабаронцамі і апазіцыянерамі, прадстаўнікамі сем'яў зніклых людзей, пагутарылі з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі Святланай Алексіевіч і галоўным рэдактарам Хартыі'97 Наталляй Радзінай, якой самой давялося правесці ў СІЗА некалькі месяцаў", — напісаў Сыч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вокладка часопіса "НВ" Украінскі часопіс "НВ" выйшаў з партрэтам Аляксандра Лукашэнкі ў вобразе вампіра. Галоўны рэдактар выдання Віталь Сыч напісаў у Фэйсбуку,... |
|