Свята для ўсіх. 21.by

Свята для ўсіх

30.12.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

26 снежня ў Нясвіжскім гарадскім маладзёжным цэнтры прайшло навагодняе прадстаўленне для маладых наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Нясвіжскага районнага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і для гасцей з Клецкага РТЦСАН.


 

Наведвальнікі аддзяленняў з задавальненнем прымалі ўдзел у казачнай праграме, якую для іх падрыхтавалі работнікі маладзёжнага цэнтра. Адказвалі на загадкі разам са Свінкай, Пеўнем і Малпачкай, дапамагалі ім сабраць падарунак для сімвала наступаючага года — Мышкі, танцавалі і нават вадзілі карагод разам з вядзьмаркай Малефісэнтай. Дапамагалі ў гэтым валанцёры атрада “Эра міласэрнасці” Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Я. Коласа.

Прысутнічалі на свяце і ганаровыя госці, спонсары тэрытарыяльнага цэнтра — намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Кацярына Кавешнікава, начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама, прадстаўнік ГА “Белая Русь” Таццяна Толсцік і пробашч парафіі Божага Цела ў Нясвіжы, ксёндз канонік Пётр Шарко. Яны павіншавалі прысутных прысутных з надыходзячым Новым годам і ўручылі ім падарункі. Дырэктар Нясвіжскага РТЦСАН Наталля Корсак таксама падрыхтавала для гасцей сувеніры, якія ўручылі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Нясвіжскага РТЦСАН.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26 снежня ў Нясвіжскім гарадскім маладзёжным цэнтры прайшло навагодняе прадстаўленне для маладых наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика