Жыхарка аг. Васюкі Валянціна Іванаўна Рымдзёнак адзначыла сваё 95-годдзе. 21.by

Жыхарка аг. Васюкі Валянціна Іванаўна Рымдзёнак адзначыла сваё 95-годдзе

10.01.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_7783 (Копировать)

“Жыву ў шчасці і любові”

Так сказала нам у час гутаркі жыхарка аграгарадка Васюкі Валянціна Іванаўна Рымдзёнак. Пажылая жанчына нядаўна сустрэла сваё 95-годдзе. Павіншаваць з адметнай датай у жыцці, уручыць падарункі, у госці да Валянціны Іванаўны завіталі кіраўнік спраў Сталіславоўскага сельвыканкама Алёна Уладзіміраўна Седзюкевіч, старшыня прафкама ААТ “Даватарскі” Ірына Леанідаўна Ардынская і бібліятэкар мясцовай бібліятэкі Алена Уладзіміраўна Пагарэлава.

Свой юбілейны дзень нараджэння Валянціна Іванаўна сустрэла ў цёплым сямейным коле. Да яе завіталі родныя і блізкія людзі, сябры, суседзі і знаёмыя.

Пра свой жыццёвы шлях, які быў вельмі няпростым, жанчына расказвала неахвотна. Як і ўсе сялянскія дзеці таго часу з маленства працавала на зямлі, дапамагала тату і маці па гаспадарцы. Акрамя яе ў сям’і расло яшчэ чавёра братоў і сясцёр. Асабліва складана было ў час Вялікай Айчыннай вайны. Кожны дзень жанчыны, дзеці і старыя людзі жылі пад страхам, што ў любы момант у вёсцы з’явяцца нямецкія салдаты, паліцаі і могуць ці забіць каго-небудзь, ці спаліць хату. А такія выпадкі і да сённяшняга дня засталіся ў памяці Валянціны Іванаўны.

— Але ж, нягледзячы на гэта, мы выжылі, хоць у голадзе і холадзе, — з вялікім сумам у голасе сказала юбілярка. — Час быў такі, што трэба было вельмі шмат працаваць, каб мець хоць невялічкі акрайчык хлеба на стале, шклянку малака.

Амаль усю працоўную частку свайго жыцця я адпрацавала на жывёлагадоўчай ферме, даіла кароў. Разам з мужам нарадзілі і вырасцілі сына Віктара і дачку Святлану. І хоць ужо больш трыццаці год няма мужа, заўсёды побач сын, дачка, нявестка. Кожны дзень прыходзяць да мяне, дапамагаюць, калі ў гэтым ёсць патрэба. Прыязджаюць унукі, праўнукі. Вось і сёння ў дзень юбілею мы сабраліся разам. Таму, як самі бачыце, жыву я ў шчасці і любові.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика