Жорсткае відэа з Ліды: прывязаную за нагу карову цягне па асфальце грузавік
10.01.2020 20:44
—
Разное
|
![]() Карову цягнуць за машынай / Кадр з відэа Жорсткае відэа з'явілася ў сацсетках 10 студзеня. Знятае яно, як мяркуецца, у прамысловай зоне ў Лідзе. На роліку бачна, як рабочыя прывязалі карову за нагу да грузавіка і цягнулі па асфальце. Карова спрабавала вырвацца і брыкалася, але яе ўпарта цягнулі некалькі дзясяткаў метраў. Відэаролік быў выкладзены ў пабліку "Ліда — наш горад". Ён вылікаў сярод гледачоў абурэнне такім абыходжаннем з жывёлай. Журналісты партала TUT.by Сам мясакамбінат яшчэ ў 2018 годзе быў прызнаны банкрутам, а спыніў працу яшчэ раней. Аднак побач з ім ёсць бойня, якая належыць іншаму прадпрыемству. Паводле рэестру на сайце Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду, у Лідзе на вуліцы Талстога ёсць толькі адзін цэх па забоі буйной рагатай жывёлы і свіней. Ён належыць Лідскаму філіялу Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карову цягнуць за машынай / Кадр з відэа Жорсткае відэа з'явілася ў сацсетках 10 студзеня. Знятае яно, як мяркуецца, у прамысловай зоне ў Лідзе. На роліку бачна, як... |
|