Новы экспанат з’явіўся ў Дараганаўскім музее на Асіповіччыне. 21.by

Новы экспанат з’явіўся ў Дараганаўскім музее на Асіповіччыне

13.01.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нядаўна Дараганаўскі комплексны краязнаўчы музей папоўніўся новымі экспанатамі. Аляксандр Піскун, які нарадзіўся ў 1948 годзе ў вёсцы Ясень-Каменка, кандыдат тэхнічных навук у сферы гідраметэаралогіі, цяперашні жыхар Санкт-Пецярбурга, падтрымлівае сувязь з гэтай установай не першы год. Кожнае лета прыязджае на адпачынак да пляменніцы ў Ставішча. Заўсёды цікавіцца, чым і як жыве музей. Займаецца пошукава-даследчай дзейнасцю і, калі трапляюцца ў рукі дакументы, што тычацца Асіповіччыны, стараецца падзяліцца імі з землякамі. Вось і на гэты раз наведаўся ў госці не з пустымі рукамі: перадаў фрагменты трафейных партызанскіх карт Асіповіцкага, Глускага, Клічаўскага раёнаў, відэазапісы Раісы Аў-дзеевай, унучкі Героя Савецкага Саюза Мікалая Каралёва, а таксама дзве паштоўкі, якія належалі сям’і Ляўковічаў, што пражывала ў 1942 годзе ў Ясені-Каменцы. Надпісы і адрас — на італьянскай мове. Датаваныя 11 і 20 снежня 1942 года. Абедзве паштоўкі — віншаванні з Новым годам.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна Дараганаўскі комплексны краязнаўчы музей папоўніўся новымі экспанатамі. Аляксандр Піскун, які нарадзіўся ў 1948 годзе ў вёсцы Ясень-Каменка, кандыдат...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика