Сёння ў межах адзінага дня інфармавання намеснік старшыні райвыканкама Ю. А. Васілеўскі сустрэўся з калектывам Шаркаўшчынскага ўчастка электрасувязі. 21.by

Сёння ў межах адзінага дня інфармавання намеснік старшыні райвыканкама Ю. А. Васілеўскі сустрэўся з калектывам Шаркаўшчынскага ўчастка электрасувязі

16.01.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_7841 (Копировать)

16 студзеня ў межах адзінага дня інфармавання насельніцтва намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі сустрэўся з калектывам Шаркаўшчынскага ўчастка электрасувязі Глыбоцкага занальнага вузла электрасувязі Віцебскага філіяла РУП “Белтэлекам”. Тэмай сумеснай гутаркі стала “Рынак працы ў Рэспубліцы Беларусь: занятасць і заработная плата насельніцтва”.

Вынікі вывучэння грамадскай думкі за апошнія гады сведчаць пра тое, што тройку самых актуальных пытанняў, якія хвалююць грамадзян краіны, складаюць рост цэн, даходы і занятасць насельніцтва. Што тычыцца даходаў, то па Віцебскай вобласці за студзень-верасень 2019 года яны склалі 105,3 % да аналагічнага перыяду 2018 года. Стабільная эканамічная сітуацыя ў краіне дазволіла павялічыць памер мінімальнай заработнай платы, якая з’яўляецца адной з мер сацыяльнай абароны працоўных. З 1 студзеня мінулага года мінімальная зарплата складала 330 рублёў, а з 1 студзеня 2020 года яна павялічана на 45 рублёў. Асаблівая ўвага ў краіне надаецца арганізацыям бюджэтнай сферы. У красавіку мінулага года Прэзідэнт краіны патрабаваў ад урада забяспечыць суадносіны сярэдняга заробку ў бюджэтнай сферы і сярэдняга заробку па краіне не ніжэй за 80 %. Ужо ў лістападзе мінулага года пастаўленая задача была выканана.

Рост аплаты працы ў галіне аховы здароўя, адукацыі знаходзіцца на пастаянным кантролі ў Прэзідэнта краіны.

У мэтах удасканальвання падыходаў да аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый выдадзены Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 2019 г. №27. У адпаведнасці з ім з 1 студзеня 2020 г. замест дзеючай 27-разраднай Адзінай тарыфнай сеткі работнікаў краіны ўводзіцца 18-разрадная з міжразраднай розніцай не менш 6 % для вызначэння памераў акладаў работнікаў бюджэтных арганізацый. Змяняецца велічыня, якая выкарыстоўваецца пры падліку акладаў работнікаў бюджэтных арганізацый. Пашыраюцца правы кіраўнікоў дзяржаўных органаў і бюджэтных арганізацый па ўстанаўленні надбавак і даплат работнікам. Таксама Указам вызначана, што пры ўвядзенні новай сістэмы аплаты працы не дапускаецца зніжэнне памераў налічанай заработнай платы (без прэміі) работнікаў бюджэтных арганізацый, якія дзейнічалі на момант увядзення новых умоў аплаты працы.

У час гутаркі прысутныя задавалі Юрыю Анатольевічу Васілеўскаму пытанні на тэму сацыяльна-эканамічнага развіцця Шаркаўшчынскага раёна. Намеснік старшыні райвыканкама даваў на іх грунтоўныя адказы, а вырашэнне некаторых узнятых праблем узяў пад свой кантроль.

Сяргей РАЙЧОНАК.IMG_7844 (Копировать)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика