19 студзеня сваё прафесійнае свята адзначаць работнікі Шаркаўшчынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. 21.by

19 студзеня сваё прафесійнае свята адзначаць работнікі Шаркаўшчынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях

17.01.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_7833 (Копировать)

Заўтра сваё прафесійнае свята адзначаць выратавальнікі. Гэта людзі, якія ў летнюю спёку і моцны мароз 24 гадзіны ў суткі стаяць на варце, абараняючы нас ад стыхій і тэхнагенных бедстваў. Дапамагчы людзям пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый з’яўляецца не толькі іх работай, але і прафесійным доўгам. Дэвіз работнікаў МНС — “Прафесіяналізм. Гонар. Адвага”. Менавіта гэтымі якасцямі і павінен валодаць сапраўдны выратавальнік.

— Чалавецтва за перыяд свайго існавання заўсёды супрацьстаяла шматлікім стыхійным бедствам, катастрофам як прыроднага, так і тэхнагеннага характару. Сродкі гэтай барацьбы змяняюцца пастаянна. Не дзіўна, што, азіраючыся на 15-20 год назад, можна ўбачыць значную розніцу, — кажа начальнік Шаркаўшчынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Мечэслававіч Федуковіч. — Ва ўсіх накірунках наша Міністэрства зрабіла значны прарыў, пачынаючы з падрыхтоўкі асабовага складу, удасканальвання тэхнікі і ўзбраення, а таксама ў прафілактычнай рабоце з насельніцтвам. Калі 20 год назад у пажарнай аварыйна-выратавальнай часці гарадскога пасёлка на ўзбраенні былі толькі дзве аўтацыстэрны на базе аўтамашын ЗіЛ-130 і ЗіЛ-131 умяшчальнасцю па 2,5 тоны вады, то цяпер у наяўнасці сучасныя аўтамабілі МАЗ умяшчальнасцю 10 тон вады. Для ліквідацыі стыхійных бедстваў рознага характару, выратавання чалавечых жыццяў мы маем сучаснае спецабсталяванне. Змяніліся ў лепшы бок і ўмовы, у якіх нясуць кругласутачную службу нашы работнікі.

З кожным годам на змену старэйшым супрацоўнікам прыходзіць моладзь пасля службы ў арміі або навучання ва ўніверсітэце грамадзянскай абароны. Так, у 2019 годзе пачалі несці службу Крысціна Курэц у якасці інспектара сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю, Сяргей Лагунёнак стаў начальнікам караула ПАВЧ №1 г. п. Шаркаўшчына, Марк Байкоўскі — камандзірам аддзялення ПАВП №12 в. Варонка, Уладзіслаў Кавалеўскі і Алег Пугаўка — вадзіцелямі ПАВЧ №1 г. п. Шаркаўшчына.

Са станоўчага боку зарэкамендавалі сябе работнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №13 аграгарадка Лужкі. Сярод лепшых тут можна вылучыць камандзіра аддзялення Дзмітрыя Крыўко і вадзіцеля Багдана Філіпёнка. Дзмітрый нясе службу на працягу трох год, а Багдан працаўладкаваўся на пост у жніўні 2018 года. Нягледзячы на тое, што тэрмін іх службы яшчэ не вялікі, з упэўненасцю можна сказаць, што гэтыя хлопцы адказныя і сумленныя, бездакорна выконваюць ускладзеныя на іх абавязкі.

На шчасце, у нашым паўсядзённым жыцці стыхійныя бедствы, паводкі, пажары, аварыі, экалагічныя катастрофы і іншыя надзвычайныя сітуацыі здараюцца не так часта, аднак работа для выратавальніка знаходзіцца заўсёды. Гэтыя людзі, несумненна, праяўляюць мужнасць. На іх плечы кладзецца вялікая адказнасць за людзей, якія часта становяцца ахвярамі ўласнай безтурботнасці, нядбайнасці і неасцярожнасці з агнём.

Так, за мінулы год на тэрыторыі раёна адбылося 16 пажараў. На жаль, не абышлося без чалавечых ахвяр. У вёсцы Канавалава Лужкаўскага сельсавета ў агні загінуў мужчына. Асноўнымі прычынамі ўзнікнення пажару сталі неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання, пячнога ацяплення і іншыя. Дзякуючы зладжаным і аператыўным дзеянням нашых работнікаў, удалося выратаваць 23 пабудовы, адну адзінку тэхнікі, 35 галоў жывёлы і матэрыяльных каштоўнасцяў на агульную суму 147948 рублёў. За ўсімі гэтымі лічбамі стаіць самаахвярная работа шаркаўшчынскіх выратавальнікаў.

Напярэдадні прафесійнага свята хочацца выказаць ўдзячнасць за самаадданую працу і вернасць прысязе ўсім супрацоўнікам і ветэранам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Няхай пастаянным спадарожнікам кожнага работніка будуць невычэрпная энергія, здароўе, цвёрдасць духа, смеласць і мужнасць. Са святам! З днём выратавальніка!

Сяргей РАЙЧОНАК.IMG_7830 (Копировать)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика