Краязнаўца падзяліўся сваімі ведамі з юрацішкаўскімі школьнікамі. 21.by

Краязнаўца падзяліўся сваімі ведамі з юрацішкаўскімі школьнікамі

18.01.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З пачатку 2020 года ў бібліятэцы-філіяле г.п. Юрацішкі пачала дзейнічаць акцыя “За ведамі аб родным краі – у бібліятэку”, прысвечаная Году малой радзімы.



13 студзеня ў рамках акцыі ў бібліятэцы адбылася сустрэча старшакласнікаў Юрацішкаўскайя/с-СШ з краязнаўцам Іванам Мечыслававічам Буйко. Мерапрыемства пад назвай “Мой край задуменны і пяшчотны” праходзіла з нагоды 80-годдзя са дня ўтварэння Іўеўскага раёна і атрымалася вельмі цікавым і пазнавальным.

Пачалася сустрэча са знаёмства з краязнаўцам, калекцыянерам і  этнографам І.М. Буйко. У бібліятэцы была арганізавана выстава-экспазіцыя дакументаў “Невядомыя старонкі гісторыі маёй малой радзімы” з асабістага музея краязнаўцы. 

У сваім выступленні Іван Мечыслававіч расказаў прысутным пра мінулае Юрацішак, як кранула нашы землі Першая сусветная і Вялікая Айчынная войны, пра гісторыю ўтварэння Іўеўскага і Юрацішкаўскага раёнаў. Змястоўны аповяд быў пра Іўеўскі лясгас, з якога і пачалася працоўная дзейнасць І.М. Буйко.

Дзеці з цікавасцю слухалі краязнаўцу і знаёміліся з экспанатамі выставы.

Выстава-экспазіцыя “Невядомыя старонкі гісторыі маёй малой радзімы” будзе дзейнічаць да пачатку лютага.  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку 2020 года ў бібліятэцы-філіяле г.п. Юрацішкі пачала дзейнічаць акцыя “За ведамі аб родным краі – у бібліятэку”, прысвечаная Году малой радзімы. 13...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика