Вячеслав Данилович: «У нас ёсць усё неабходнае, каб ствараць крэатыўныя падручнікі, рухацца ў адзін крок с сучаснасцю»
18.01.2020 19:30
—
Разное
|
Эксперт выразил мнение в программе Игорь Марзалюк, ведущий СТВ: Вячеслав Данилович, директор Института истории НАН Беларуси:
Безумоўна, мы павінны выкарыстоўваць тыя сродкі, якія дае нам сучаснасць. Але, мне падаецца, тут вельмі важна, і самы істотны момант, каб мы супрацьстаялі ўсім гэтым сучасным выклікам – гэта ўзаемадзеянне і вучоных, і выкладчыкаў, і грамадскіх арганізацый, і нашай моладзі. Каб мы ўсе працавалі дзеля таго, каб наша краіна была спакойнай, стабільнай, і мы рухаліся наперад так, як гэта зараз у нас адбываецца. Не згубіць вот тое самае каштоўнае, што ў нас сёння ёсць. Мірная, спакойная краіна, дзе ідзе паспяховае развіццё. А зрабіць гэта мы можам толькі агульнымі намаганнямі. І, безумоўна, вучоныя, таксама трэба разумець, ёсць розныя. Ёсць чыста вучоныя, якія заглыблены ў навуковыя даследаванні, ёсць той чалавек, які можа праз лекцыі, праз цікавыя мерапрыемствы цікава падаць інфармацыю, паказаць тое, што будзе цікава моладзі. І гэта таксама павінна і патрэбна рабіць – і прыходзіць у гэтыя аўдыторыі маладзёжныя выступаць. Не толькі на канферэнцыі, але і адказваць на пытанне тое, што турбуе моладзь, што іх цікавіць. І канешне, ствараць сучасныя прадукты ў плане гулен. Но якія б пабудаваліся і адлюстроўвалі нашу гістарычную спадчыну з нашага пункту гледжання, не тое што хто-та там дзе-та стварылі, за акіянам ці ў іншым месцы, і прынеслі сюды. А трэба рухацца так, каб гэты кантэнт насычаўся нашым успрыманнем гістарычным. І тады, я думаю, моладзь будзе, сапраўды, памятаць тое, што зроблена нашымі продкамі. І здольны імунітэт у яе выпрацуецца – супрацьстаяць шкоднаму ўплыву, адкуль бы ён не сыходзіў. ![]() Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эксперт выразил мнение в программе «В обстановке мира».
|
|