Ад парога да кута…. 21.by

Ад парога да кута…

20.01.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Скірмантаўская сельская бібліятэка сумесна з аддзелам культуры і вольнага часу “Скірмантаўскі ДК” правялі абрадавую гульню “Ад парога да кута…”.

У ёй прынялі ўдзел вучні пачатковых класаў. Калядныя святкі - самае любімае ў народзе зімовае свята, якое пачыналася напярэдадні Калядаў і працягвалася да самага Хрышчэння Гасподняга. У вясёлых абрадах прымалі ўдзел усе, незалежна ад узросту. Усеагульнае гулянне пачыналася з калядавання - гучалі песні, выконваліся гарэзныя прыпеўкі. Пацешныя спаборніцтвы, гульні, карагоды стваралі непаўторную атмасферу святочнага весялосці.

Бібліятэкар Нэла Сяргееўна Янкоўская пазнаеміла з гісторыяй святкавання Каляд, а таксама зрабіла кароткі агляд дзіцячых кніг каляднай тэматыкі. Пасля госці мерапрыемства ў пакоі традыцыйнай культуры прынялі актыўны ўдзел у жартоўных віктарынах і займальных гульнях: “У ляшча”, “Як пайшоў казёл ды па ельнічку”, “Раменьчык”, “Ката пячы”. “Ката” для дзяцей зрабілі салодкім: тулава – здобная булка, вушкі з зефіра, лапкі – з пасцілы, а хвост – вафля. Удзельнікі мерапрыемства пад’язджалі на вілках да «ката» са словамі “Ад парога да кута еду па лысага ката!” і імкнуліся адкусіць кавалачак. У каго гэта не атрымлівалася, той выконваў ўсякія жартоўныя заданні. Дадому дзеці пайшлі з добрым настроем і салодкімі падарункамі.





 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скірмантаўская сельская бібліятэка сумесна з аддзелам культуры і вольнага часу “Скірмантаўскі ДК” правялі абрадавую гульню “Ад парога да...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика