Першыя крокі ў навуку юных кіраўчан. 21.by

Першыя крокі ў навуку юных кіраўчан

23.01.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння свае першыя крокі ў навуку рабяты робяць яшчэ ў школе, дзе разам са сваімі кіраўнікамі займаюцца пошукава-даследчай дзейнасцю.

Ва ўстановах адукацыі раёна рабоце з юнымі даследчыкамі надаецца значная ўвага. Аб сур’ёзнасці прадпрымаемых мер у гэтым накірунку сведчаць удзел і перамогі юных прадстаўнікоў Кіраўшчыны ў прэстыжных конкурсах і канферэнцыях.

Так, летась вучаніцы СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Аліна Пацягова і Лізавета Пялава сталі пераможцамі абласнога этапа рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”. Яны прадставілі на суд журы “Экалагічную карту”: работа ўляўляе сабой інтэрнэт-платформу з назвамі рэдкіх раслін і жывёлы і асяроддзя іх пражывання. Акрамя таго, Лізавета Пялава атрымала дыплом ІІ ступені на рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Краязнаўчыя даследаванні як сродак прыцягнення вучняў да пошукава-даследчай дзейнасці”.

Поспехаў дасягнула Вольга Прыгажаева з Барчыцкага НПК ДС-СШ, якая стала прызёрам навукова-практычнай канферэнцыі “Першыя крокі ў навуку”.

Хочацца спадзявацца, што сярод моладзі Кіраўшчыны абавязкова будуць рабяты, якія вырашаць звязаць сваё жыццё з навукай.


Свае першыя крокі ў навуку, прычым паспяховыя, робяць і вучні СШ №2 імя К.П.Арлоўскага – дзевяцікласнік Ягор Самойлаў, дзесяцікласнікі Аліна Пацягова, Марыя Дрозд, Лізавета Пялава і дзевяцікласніца Дар’я Ганчарова. Рабяты не толькі старанна вывучаюць вучэбныя прадметы, але і разам з настаўнікамі-кіраўнікамі займаюцца пошукава-даследчай дзейнасцю, прадстаўляюць свае работы на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Падтрымліваюць і дапамагаюць вучням, накіроўваюць іх навуковую дзейнасць у правільнае рэчышча намеснік дырэктара А.М.Каранкевіч, настаўнік фізікі У.А.Касцючэнка, настаўнік гісторыі В.В.Яскевіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння свае першыя крокі ў навуку рабяты робяць яшчэ ў школе, дзе разам са сваімі кіраўнікамі займаюцца пошукава-даследчай дзейнасцю. Ва ўстановах адукацыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика