На Карэліччыне вызначылі пераможцаў раённага этапу конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь». 21.by

На Карэліччыне вызначылі пераможцаў раённага этапу конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь»

24.01.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У фінале раённага этапу конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”, што адбыўся на базе сярэдняй школы №1 г.п. Карэлічы, сямі выдатным педагогам нашага краю давялося самім сесці за парты і трымаць складаны экзамен на званне лепшага ў сваёй справе перад аўтарытэтным журы і дзясяткамі калег.



Сёлета на раённы конкурс, што праводзіцца раз у два гады, было пададзена 17 заявак, у завочным этапе прынялі ўдзел 15 педагогаў, з іх 14 дапусцілі да вочнага этапу. У фінал вышлі 7 прэтэндэнтаў на перамогу. Сярэдні ўзрост канкурсантаў склаў 33 гады 9 месяцаў, а агульны педагічны стаж – 96 гадоў.



Хто ж яны – сямёрка лепшых? Гэта сапраўдныя прафесіяналы, шчыра ўлюбёныя ў справу свайго жыцця. У адных з іх педагагічны шлях толькі пачынаецца, іншыя на гэтай пачэснай дарозе – ужо не адно дзесяцігоддзе. Вось яны – галоўныя героі фіналу раённага конкурсу: выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.п. Карэлічы” Алена Яўсейчык, выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА “Яслі-сад №1 г.п. Карэлічы” Наталля Макарэвіч, настаўнік біялогіі “Сярэдняя школа г.п. Мір” Людміла Кобзева, настаўнік геаграфіі ДУА “Цырынскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа” Жанна Лабоцкая, настаўнік англійскай мовы ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п. Карэлічы” Анастасія Літвін, настаўнік англійскай мовы ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір” Кацярына Богуш, выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА “Яслі-сад г.п. Мір” Святлана Круглік.



Ацэньвала веды і таленты канкурсантаў мудрае і кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі ўпраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама, раённага вучэбна-метадычнага кабінета і райкама Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі. І нават вядучыя мерапрыемства – Святлана Комар і Надзея Урбановіч – належылі да педагагічнай “гільдыі”.

– Вы прайшлі складаны шлях, з поспехам адолелі ўсе выпрабаванні, каб апынуцца ў фінале. Вас адрозніваюць настойлівасць, мэтанакіраванасць, граматнасць, аўтарытэт сярод вучняў і калег, а галоўнае – самаадданая любоў да дзяцей і прафесіі. Таму асабіста для мяне вы ўсе – лепшыя, – адкрыла фінал цёплымі прывітальнымі словамі старшыня журы, начальнік упраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірына Асташэвіч.


На такую высокую ацэнку сваіх дасягненняў удзельнікі адказалі адмысловым праходжаннем усіх этапаў заключнага змагання раённага конкурсу. Распачаўся фінал з бліц-апытання. Педагогі спраўна трымаліся, ды яшчэ рабілі гэта лёгка і з гумарам.



Затым настала чарга разбораў няпростых сітуацый, якімі нярэдка напоўнены прафесійныя будні настаўнікаў. За тры хвіліны ўдзельнікі конкурсу знайшлі адмысловыя рашэнні праблемаў і прадэманстравалі высокі педагагічны пілатаж. Зала і журы з цікавасцю выслухалі грунтоўныя разважанні фіналістаў на такія вострыя тэмы, як правільна рэагаваць на моцныя эмоцыі дзяцей і дастукацца да іх сэрцаў, у чым сакрэт паспяховага дыялога з бацькамі, што рабіць, калі вучні зрываюць урок, жорстка жартуюць і карыстаюцца на занятках гаджэтамі. Нават у адказ на дадатковыя пытанні старшыні журы Ірыны Асташэвіч, педагогі не разгубіліся і паказалі выдатныя веды, як паводзіць сябе ў нефармальных і нестандартных сітуацыях.



Кульмінацыяй фіналу стала творчае прадстаўленне сістэмы сваёй педагагічнай дзейнасці.

“Гэта мой лёс, маё жыццё”, – так ахарактарызавала сваю “самую лепшую і самую мірную ў свеце” прафесію Святлана Круглік і падзялілася з прысутнымі асабістымі сакрэтамі, як вырасціць геніяў.


Жанна Лабоцкая падказала, як звязаць геаграфію малой радзімы і англійскую мову, і распавяла, чаму для педагога гульня – “восьмае цуда свету” і памочнік на любым занятку.


Алена Яўсейчык звярнула ўвагу на ўнікальны метад вывучэння матэматыкі дашкалятамі – блокі Дзьенеша.


Наталля Макарэвіч пачала сваё выступленне з песні ва ўласным выкананні, а працягнула слушнай думкай пра тое, што “самае захапляльнае ў прафесіі педагога – непарыўны рух па Краіне Ведаў разам з дзецьмі толькі наперад, да новых вяршыняў”.


Нечакана прэзентавала прафесію Анастасія Літвін: канкурсантка зняла займальнае тэматэчнае відэа.


А Людміла Кобзева адказала на пытанне, як настаўніку нязменна пачынаць кожны працоўны дзень з пазітыву і ўсмешкі.


Творча завяршыла апошні этап выпрабаванняў Кацярына Богуш, дадаўшы ў выступленне крыху тэатра, яркіх фарбаў і матывуючых думак пра тое, што, хоць педагагічны лёс няпросты, насуперак усім складанасцям варта жыць прафесіяй і вучнямі, і тады ўсё абавязкова атрымаецца найлепшым чынам.


Пазітыўны настрой фіналістаў падтрымалі і артысты – прадстаўнікі сферы культуры і ўстаноў адукацыі Карэліччыны, якія парадавалі прысутных душэўнымі і прыгожымі нумарамі.











Журы таксама аказалася шчодрым на ўзнагароды. Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы. А пераможцамі сталі: у намінацыі “Лепшы настаўнік замежнай мовы” – Кацярына Богуш, “Лепшы настаўнік біялогіі, хіміі і геаграфіі”– Людміла Кобзева, “Лепшы выхавальнік дашкольнай адукацыі” – Наталля Макарэвіч. Апроч дыпломаў, іх узнагародзілі каштоўнымі падарункамі.








А, між тым, пасля віншаванняў, ледзь вышлі з залы, пераможцы раённага фіналу ўжо пачалі абмяркоўваць з калегамі планы на абласны этап конкурсу. Шлях на настаўніцкі алімп працягваецца.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У фінале раённага этапу конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”, што адбыўся на базе сярэдняй школы №1 г.п. Карэлічы,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика