Дзяржава падставіць плячо для забеспячэння жыллём маладых аграрыяў. 21.by

Дзяржава падставіць плячо для забеспячэння жыллём маладых аграрыяў

29.01.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб першачарговых мерах па забеспячэнні ўстойлівай работы АПК Віцебскай вобласці.

Забеспячэнне людзей жыллём кіраўнік дзяржавы назваў важнейшым пытаннем. На яго думку, трэба вярнуцца да практыкі будаўніцтва дамоў у аграгарадках. “У вас усюды ёсць аграгарадкі. У гэтых аграгарадках для кожнага спецыяліста — для пачатку галоўнага — павінен быць пабудаваны дом”, — падкрэсліў Прэзідэнт.

Будаўніцтвам такога жылля мог бы заняцца філіял Шклоўскага завода газетнай паперы “Домабудаванне”, лічыць Аляксандр Лукашэнка. “Вось тут мы плячо падставім. Але гэта павінна быць жыллё па месцы — у аграгарадку”, — падкрэсліў ён.

У якасці іншых мер падтрымкі маладых аграрыяў таксама прапаноўвалася замяніць ім тэрміновую ваенную службу на службу ў рэзерве. Кіраўнік дзяржавы ў цэлым падтрымаў гэту ідэю, але даручыў дэталёва прапрацаваць гэта пытанне. Акрамя таго, размова ішла аб фінансавым стымуляванні маладых спецыялістаў. Прэзідэнт падкрэсліў, што зарплата ў гэтай сферы павінна быць дастойнай, аднак, паводле яго слоў, рэспубліканскі і абласны бюджэты не трэба перагружаць стварэннем новых фондаў падтрымкі, як гэта прапаноўвалася.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб першачарговых мерах па забеспячэнні ўстойлівай работы АПК Віцебскай вобласці. Забеспячэнне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика