Не спешите садиться в лодку, или О том как рыбацкая беспечность приводит к беде
29.01.2020
—
Разное
|
Кожную зіму ў перыяд адліг і таяння лёду з розных куткоў краіны прыходзяць звесткі аб патануўшых рыбаках. Сёлетняя зіма не песціць рыбаловаў спрыяльнымі ўмовамі – вадаёмы адкрыты ад лёду, аднак не абыходзіцца без трагічных выпадкаў. Грамадзяне насуперак асабістай бяспецы спускаюць на ваду маламерныя судны. У студзені на возеры Асвейскае ў Верхнядзвінскім раёне патанулі 4 мужчыны – 1973, 1981, 1986 і 1991 гадоў нараджэння. Усіх іх чакалі дома жонкі і маленькія дзеці. Але жаданне ўлову, дрэнныя ўмовы надвор’я і ў выніку перакульванне суднаў прывялі да непапраўных трагедый. Як бачна, ёсць над чым задумацца. Прычыны здарэнняў на вадзе з маламернымі суднамі вядомыя. Перш за ўсё гэта грубыя парушэнні правілаў іх выкарыстання, сярод якіх – адсутнасць выратавальных камізэлек або набыццё іх з неадпаведнай ступенню плывучасці. Часта гэта прыводзіць да таго, што камізэлька не можа выканаць сваю функцыю, бо не разлічана на такія нагрузкі, і чалавек у мокрай зімовай вопратцы проста апускаецца пад ваду. Варта звярнуць асаблівую ўвагу на той факт, што ў цяперашні час тэмпература вады дастаткова нізкая, вецер мае тэндэнцыю да рэзкіх змен і парываў. Нават наяўнасць выратавальнай камізэлькі, зімовага адзення не ўратуе чалавека ад моцнага пераахаладжэння – так здарылася і ў вышэй апісаным выпадку на Верхнядзвіншчыне. У топ парушэнняў таксама ўваходзяць выхад на ваду пры неспрыяльных умовах надвор’я і кіраванне маламерным суднам або знаходжанне ў ім у нецвярозым стане. Усе гэтыя дзеянні цягнуць на адміністрацыйную адказнасць, а ў выпадку аварыйнай сітуацыі могуць прывесці да гібелі людзей. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожную зіму ў перыяд адліг і таяння лёду з розных куткоў краіны прыходзяць звесткі аб патануўшых рыбаках. Сёлетняя зіма не песціць рыбаловаў спрыяльнымі ўмовамі...
|
|