Юны пераможца-даследчык. 21.by

Юны пераможца-даследчык

29.01.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Раённы этап штогадовага конкурсу даследчых работ дзяцей дашкольнага ўзросту “Я – даследчык” прайшоў у яслях-садку №2.

Як паведаміў намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Барчыцкага НПК ДС-СШ  Яўген Рышкевіч, выхаванцы іх установы удзельнічалі ў конкурсе другі раз. У 2019 годзе Яўгенія Глушакова, цяпер вучаніца першага класа, перамагла з работай “Дамашняя папера”. І адным з важных наступстваў гэтай перамогі стала актывізацыя даследчай работы ў рознаўзроставай групе.

Сёлета ўстанову з гонарам прадставіў Іван Фядотаў, які ўпэўнена і грунтоўна паведаміў членам журы і ўсім прысутным аб тым, як ён пры дапамозе маці і выхавацеля варыў мыла ў хатніх умовах. Работа Івана была ацэнена па вартасці і была адзначана дыпломам першай ступені!

Цяпер, па словах Яўгена Рышкевіча, хлопчык будзе выходзіць на новыя вяршыні, тым больш, што сям’і Фядотавых гэта будзе не ў навіну.


Іван Фядотаў з мамай Кацярынай вырабляюць мыла сваімі рукамі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раённы этап штогадовага конкурсу даследчых работ дзяцей дашкольнага ўзросту “Я – даследчык” прайшоў у яслях-садку №2. Як паведаміў намеснік дырэктара па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика