Алгарытм дзеянняў для дынамічнага развіцця Кіраўскага раёна. 21.by

Алгарытм дзеянняў для дынамічнага развіцця Кіраўскага раёна

31.01.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінуў месяц новага, 2020 года, калектывы прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў працуюць у рабочым рытме, нацэлены на вырашэнне вызначаных перад імі задач. Для больш упэўненага руху наперад карысна дэталёва прааналізаваць здабыткі і ўпушчэнні адышоўшага года, расставіць акцэнты. На чарговым пасяджэнні райвыканкама былі разгледжаны вынікі работы галін народнай гаспадаркі і выкананне бюджэту раёна за 2019 год.
У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Віктар Каранкевіч, генеральны дырэктар РУП “Магілёўэнерга” Канстанцін Пуціла, генеральны дырэктар РУП “Магілёўаблгаз” Аляксандр Пылаеў.

Старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, распачына­ючы абмеркаванне вынесеных на парадак дня пытанняў, адзначыў, што ў цэлым новы год раён сустрэў нядрэннымі вынікамі: выкананы шэраг даведзеных прагнозных паказчыкаў і заданняў сацыяльна­эканамічнага развіцця, па іншых назіраецца станоўчая дынаміка.
Кіраўнік раёна асабліва падкрэсліў, што забяспечана выкананне задання па росту заработнай платы, па аператыўных звестках – на 102,4%. Разам з тым, канстатаваў Міхаіл Гулы, не былі выкарыстаны ўсе магчымасці для выканання асобных параметраў прагнозу, па павышэнні эфектыўнасці работы.

Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Русецкая ў сваім дакладзе падрабязна прааналізавала вынікі мінулага года, спынілася на станоўчых момантах, але больш увагі падчас абмеркавання было нададзена тым пазіцыям, па якіх не ўдалося дасягнуць належных рэзультатаў, прычынам гэтага і мерам па паляпшэнні становішча спраў.

Па аператыўных звестках, за сту­дзень-­снежань 2019 года намінальная налічаная заработная плата работнікаў народнагаспадарчага комплексу раёна склала 767,9 руб. пры даведзеным заданні 749,5 руб.
Значна перавыканана заданне па будаўніцтве жылля: уведзена ў эксплуатацыю за кошт усіх крыніц фінансавання 3821 кв. м агульнай плошчы жылых дамоў або 141,5% да задання.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1студзеня 2020 года склаў 0,2% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва пры заданні не больш 0,9%. Каэфіцыент напружанасці на рынку працы раёна (адносіны колькасці беспрацоўных грамадзян да колькасці вакансій) атрыманы 0,1% пры заданні не больш 1% на год.
З тых параметраў, па якіх не забяспечана выкананне прагнознага задання, – тэмп росту вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі сельгасарганізацыямі раёна: вынік за год – 103,1% да ўзроўню 2018 г. пры заданні 107%. З гэтым паказчыкам справіліся ў СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта­Магілёўаблнафтапрадукт” (109,6% пры заданні 106,5%), КСУП “Ніва­Барсукі” (106,8% пры заданні 106,3%). А вось у КСУП “Жылічы” паказчык склаў толькі каля 82% (даведзенае заданне – 109,4%).
Дакладчык агучыла рэзультаты работы ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі, па пераважнай большасці пазіцый яны могуць задавальняць.

Не ўсё атрымалася па знешнеэканамічнай дзейнасці. Калі, як было адзначана, ёсць перадумовы па выкананні гадавога задання па тэмпе росту аб’ёму экспарту тавараў (без уліку арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржкіравання), то прагнозны паказчык па росту экспарту паслуг застанецца ў ліку нявыкананых.

У ходзе пасяджэння ішло сур’ёзнае абмеркаванне прычын склаўшагася становішча і шляхоў па вырашэнні пытанняў. У прыватнасці, актывізацыі работы ў раёне па стварэнні прадпрыемстваў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку і экспартуючых паслугі. Гэта патрэбна і для паспяховага выканання задання па колькасці працаўладкаваных грамадзян на зноў створаныя рабочыя месцы (за кошт стварэння новых прадпрыемстваў): па аператыўных дадзеных, за мінулы год у гэтым былі складанасці і такім чынам працаўладкавана 24 чалавекі пры заданні на год 45.

Увогуле, як падкрэслілі старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, старшыня райсавета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, уклад малога і сярэдняга бізнесу ў эканоміку раёна вельмі важны, па шэрагу напрамкаў – вызначальны. Менавіта яго развіццё ў рэгіёнах – адна з галоўных задач, якую акрэсліў нядаўна губернатар вобласці Леанід Заяц на прэс­канферэнцыі з прадстаўнікамі СМІ. Таму аддзелу эканомікі райвыканкама пастаўлена задача мэтанакіравана працаваць у гэтым напрамку, у тым ліку і па рэалізацыі Комплекснага плана развіцця прадпрымальніцтва на бягучы год.

Была таксама абмеркавана работа сферы гандлю, будаўніцтва, інвестыцыйная дзейнасць, пытанні рэсурсазберажэння, нарыхтоўкі другаснай сыравіны і іншыя.

Згодна рэзультатаў фінансавай дзейнасці, за студзень-­лістапад мінулага года тэмп росту выручкі ад рэалізацыі тавараў, работ, паслуг склаў 108,7% да адпаведнага перыяду папярэдняга года,
на аднаго сярэдняспісачнага работніка – 110,5%.

Бюджэт раёна за 2019 год быў перавыкананы, адзначыла ў сваім дакладзе начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Галіна Шупікава, што дазволіла накіраваць дадатковыя сродкі ў сістэму аховы здароўя, адукацыі, культуру, жыллёва­камунальную гаспадарку.

Многія пытанні работы народнагас­падарчага комплексу раёна цікавілі міністра энергетыкі Віктара Каранкевіча. У ходзе дыялогу былі дадзены вычарпальныя тлумачэнні.
Віктар Міхайлавіч асабліва падкрэсліў той факт, што Кіраўскі раён на пастаяннай аснове забяспечвае разлікі за энергарэсурсы.

Праект рашэння райвыканкама ўключыў меры адказнасці кіраўнікоў за недастатковую работу па пэўных напрамках, а таксама алгарытм дзеянняў для дасягнення належнага рэзультату.
Напрыканцы абмеркавання пытанняў Віктар Каранкевіч адзначыў, што заўжды з вялікім задавальненнем прыязджае на сваю малую радзіму – у горад Кіраўск, дзе нарадзіўся і вырас. Усе згадзяцца, што дома і сцены дапамагаюць ва ўсім, і дыхаецца па­іншаму, і адпачываеш душой. Высокі госць паведаміў, што часта бывае ў розных гарадах Магілёўскай вобласці, рэспублікі, родны Кіраўск – адзін з самых прыгожых, сучасных, камфортных для пражывання населеных пунктаў, які развіваецца: прыязджаючы, прыемна назіраць, як штосьці змянілася ў лепшы бок. Добраўпарадка­ванню тут надаецца асаблівая ўвага.
Віктар Міхайлавіч пажадаў землякам далейшых поспехаў у працы, каб раён дынамічна развіваўся, і рос дабрабыт яго жыхароў.

Наталля ХАДАКОВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінуў месяц новага, 2020 года, калектывы прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў працуюць у рабочым рытме, нацэлены на вырашэнне вызначаных перад імі задач. Для...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика