Студзень 2020-га стаў самым цёплым у Беларусі за ўсю гісторыю назіранняў
05.02.2020 09:54
—
Разное
|
БЕЛТА Студзень 2020 года стаў у Беларусі самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА Па словах метэаролагаў, сярэдняя тэмпература паветра ў студзені па краіне склала 1,1 градуса цяпла. Гэта на 5,5 градуса вышэй за кліматычную норму. Найбольшыя адхіленні тэмпературы паветра ў бок цяпла былі зафіксаваныя ў Віцебскай вобласці, найменшыя — у Брэсцкай. Самай цёплай была трэцяя дэкада месяца: сярэдняя тэмпература паветра на 6 градусаў перавышала норму. За месяц у сярэднім па Беларусі выпала 36,8 мм ападкаў — гэта 92% кліматычнай нормы. Найбольшая іх колькасць выпала ў Віцебскай вобласці (91% кліматычнай нормы), найменшая — на Брэстчыне (72%). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА Студзень 2020 года стаў у Беларусі самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Белгідрамеце. Па словах метэаролагаў,... |
|