«Першыя ідэі: інклюзія». 21.by

«Першыя ідэі: інклюзія»

10.02.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


1 лютага ў Магілёве у межах сацыяльна-адукацыйнага праек­та «Першыя» адбыўся другі рэгіянальны крэатон для старшакласнікаў. 130 вуч­няў з Магілёва і Магілёўскай воблас­ці сабраліся ў біз­нэс-цэнтры «Атрыум», каб абмер­каваць важныя пытанні ў сферы інклюзіі і прапанаваць свае варыянты іх вырашэння.
Школьнікам дэманстравалі ролікі выступленняў вядомых спікераў, прысвечаныя праблемам людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Пасля гэтага ўдзельнікі падзяліліся на каман­ды і пад кіраўніцтвам мен­тараў разважалі пра тое, як можна было б вырашыць падобныя пытанні ў Беларусі, а потым прэзен­тавалі свае прапановы.
Першае разгледжанае ўдзель­нікамі пытанне: як зрабіць так, каб грамадства больш ведала пра інклюзію? Сярод агучаных школьнікамі ідэй для яго вырашэння – абвясціць у Беларусі год інклюзіі, стварыць некалькі мультфільмаў і мастацкіх стужак, дзе галоўныя героі – людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Адна з важных думак, якая прагучала на крэа­тоне, – ужо з дзяцінства размаўляць у сям’і пра тое, як важна ствараць утульнае асяроддзе для ўсіх груп грамадства.
Другое пытанне, якое абмяркоўвалі ўдзельнікі сустрэчы, – што можна зрабіць у гарад­ской прасторы, каб яна стала больш камфортнай і прыстасаванай для ўсіх гараджан? Школьнікі прапанавалі адкрыць кавярні з персаналам, які валодае мовай жэстаў, і дадаць у меню апісанні страў шрыф­там Брайля. Таксама старшакласнікі выказаліся за тое, каб вывучаць мову жэстаў яшчэ з пачатковых класаў у школе. На думку моладзі, варта распрацаваць спецыяльны бранзалет для людзей з пэўнымі відамі алергічных рэакцый.
Крэатон прайшоў у надзвычый творчай атмасферы з вялікай колькасцю інтэрактыўных заданняў для старшакласнікаў. Удзел у ім бралі і падлеткі з асаб­лівасцямі развіцця. Каб прадэманстраваць, што такія людзі здольны рэалізоўваць уласныя праекты і актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці, на крэатоне быў прадстаўлены праект «Інклюзіўны барыста»: у зале працавала мабільная кавярня, дзе працавалі людзі на інвалід­ных калясках.
Усе прапанаваныя старшакласнікамі ідэі разглядалі спецыялісты па вызначаных тэмах, прадстаўнікі кампаніі А1 і акадэмічнай супольнас­ці. Эксперты, сярод якіх Ганна Іванова – срэбраны прызёр чэм­піяната Еўропы па танцах на калясках, Кацярына Шулякоўская – псіхолаг сямейнага інклюзіў-тэатра “і”, Аляк­сандр Аўдзевіч – аўтар шматлікіх праектаў у сферы інклюзіі, звярталі ўвагу на крэа­тыўнасць і навізну прапаноў, арыгінальнасць і нестандартнасць вырашэння пастаўленых пытан­няў, рэаліс­тычнасць задум і магчымасць іх увасаб­лення, а таксама на паспяховасць прэзентацыі.
Каманды, якія прапанавалі самыя ўдалыя і цікавыя ідэі, атрымалі падарункі, а ўсе выступоўцы – карысныя парады ды каментарыі ад экспертаў. Напрыканцы мерапрыемства журы вызначыла найлепшага прамоўцу крэатона, якім стаў 11-класнік з Магілёва Павел Ананіч.
Рэгіянальныя крэатоны – част­ка адукацыйнай праграмы праекта «Першыя», які рэа­лізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў кан­ферэнцый TEDxMinsk. Першы крэатон адбыўся ў Віцебску і стаў адной з яркіх падзей у жыц­ці паўночнай сталіцы.
«Першыя» – гэта рэспуб­ліканскі конкурс ідэй, з дапамогай якіх можна змяніць навакольны свет, грамадства ці жыццё людзей да лепшага. Збор заявак яшчэ працягваецца, і прапанаваць сваю задуму да 8 сакавіка могуць вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з усіх рэгіё­наў Беларусі.
Кожны ўдзельнік конкурсу цягам навучальнага года распрацоўвае сваю ідэю, а для ўдзелу ў фінале будуць адабраныя дзесяць старшакласнікаў. Кожны з іх атрымае прыз – iPhone Xs, а таксама пад кіраўніцтвам персанальнага ментара прадставіць сваю ідэю на маш­табнай маладзёжнай канферэн­цыіі TEDxYouth@Minsk.
Больш падрабязнай інфар­мацыі – на сайце праекта «Першыя» www.generation.A1.by.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 лютага ў Магілёве у межах сацыяльна-адукацыйнага праек­та «Першыя» адбыўся другі рэгіянальны крэатон для старшакласнікаў. 130 вуч­няў з Магілёва і
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика