Семья Василевских из Осиповичей обвенчалась 02.02.2020. 21.by

Семья Василевских из Осиповичей обвенчалась 02.02.2020

11.02.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яднанне дзвюх душ

“Век у згодзе і любові” — такое абяцанне дала сямейная пара Васілеўскіх перад Богам і людзьмі

02.02.2020 — дата, якая нібы ў люстэрку адбівае чаргаванне дзвюх лічбаў. Такія дні ў календары сустракаюцца вельмі рэдка і лічацца шчаслівымі. Кажуць, што яны адчыняюць вароты лёсу, таму трэба паспець выкарыстаць свой шанц і дабіцца поспехаў у якой-небудзь сферы жыццядзейнасці.

Раісе і Ігару Васілеўскім сёлетняе 2 лютага запомніцца на ўсё жыццё, бо ў гэты дзень яны абвянчаліся ў царкве. Да гэтай падзеі муж і жонка ішлі паўвеку — менавіта столькі яны крочаць поруч.

Калі пачуеце, што на вуліцы прыстойныя людзі не знаёмяцца, не верце. Дакладна ведаю, што гэта не так. Прынамсі, Раіса сустрэла свайго любага менавіта ў час прагулкі. У выхадны дзень на адной з вуліц райцэнтра. Пазнаёмі-ліся, але да моманту наведвання аддзела загс прайшоў не адзін месяц і нават год. Заляцаўся хлопец прыгожа, рабіў падарункі. Сустракаліся і на танцах — у паўночным гарадку і клубе чыгуначнікаў. А потым распісаліся. Вяселле гулялі, як было заведзена, тры дні.

А праз пэўны час сям’я папоўнілася: адна за другой нара-дзіліся дзве дачкі — Аксана і Наталля. Бацькі стараліся гадаваць дзяцей па законах маралі, у любові і павазе, выхоўваць годнасць, працавітасць, добразычлівасць.

Так сталася, што ў нейкі прамежак часу жыццёвы шлях прывёў сямейную пару Васілеўскіх у Крыжа-Уздзвіжанскую царкву. Тут яны знаходзілі адказы на многія пытанні, заспакаенне і разуменне. Раіса і Ігар сталі наведваць культавую ўстанову ў святы, хадзіць на нядзельныя службы. Нярэдка разам з іншымі прыхаджанамі бывалі ў паломніцкіх паездках па святых месцах. Ігар па прафесіі будаўнік, многа гадоў працаваў у Бабруйскім мантажным упраўленні. Будаваў млынкамбінат, КРЗ, АЗАА, шынны камбінат, працаваў на цепласетках. Яго багаты вопыт прыйшоўся да месца і пры правядзенні будаўніча-рамонтных работ у сваім храме.

Прыход — гэта сэрца царквы. Раіса Іванаўна сцвярджае, што ім пашанцавала мець стасункі з добрымі, сумленнымі людзьмі, якія сталі амаль роднымі. Усе пад-трымліваюць адзін аднаго, моляцца за таго, хто перажывае якія-небудзь беды-нягоды. Здарылася і Ігару Баляслававічу захварэць. Так сціснула сэрца, што дактары разводзілі рукамі і не выключалі горшага. Але ён рашуча адправіўся на аперацыю, а аднадумцы заўзята маліліся за здароўе. І ўсе разам перамаглі хваробу! А потым грамадой адзначылі залатое вяселле гэтай цудоўнай пары, якое “маладажоны” аб’ядналі з вянчаннем.

Нашы героі вельмі цэняць адзін аднаго, а галоўнымі сакрэтамі захавання моцнай маналітнай сям’і лічаць узаемапавагу, уменне чуць, разумець і адчуваць свайго спадарожніка, разам прымаць рашэнні і сумесна іх выконваць. На пытанне, як яны вырашаюць канфлікты, з неўразуменнем адказваюць: “А ў нас іх ніколі не бывае!” Не дапусціць сварак і “разборак” — гэта цэлае майстэрства, якое па плячы толькі людзям з высокім узроўнем духоўнага развіцця. Раіса Іванаўна з Ігарам Баляслававічам і дзяцей ды ўнукаў вучаць не словамі і настаўленнямі, а асабістым прыкладам, што найбольш дзейсна. Таму і жывуць у міры ды згодзе. З роднымі, самімі сабой і навакольным светам.

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яднанне дзвюх душ “Век у згодзе і любові” — такое абяцанне дала сямейная пара Васілеўскіх перад Богам і людзьмі 02.02.2020 — дата, якая нібы ў люстэрку адбівае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика