Хочам распавесці пра цудоўную жанчыну – Алену Генадзьеўну Барысаву. 21.by

Хочам распавесці пра цудоўную жанчыну – Алену Генадзьеўну Барысаву

20.02.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Раённую газету “Нясвіжскія навіны” мы, жыхары аг. Сноў, выпісваем і чытаем рэгулярна і вельмі ўдзячны супрацоўнікам рэдакцыі за змястоўныя і цікавыя паведамленні.

У сваю чаргу, мы хочам распавесці пра цудоўную жанчыну — сацыяльнага работніка аддзялення сацыяльнай дапамогі дома Нясвіжскага раённага  тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алену Генадзьеўну Барысаву.

Алена Генадзьеўна абслугоўвае  пажылых людзей, якія пражываюць на тэрыторыі Сноўскага сельсавета. Яна прыходзіць на дапамогу адзінокім пажылым людзям і тым, чые дзеці жывуць далёка. Яна выдатна спраўляецца са сваімі абавязкамі, ніколі не спяшаецца. Каму граду падрыхліць, у аптэку за лякарствамі сходзіць, у магазін за прадуктамі, заплаціць камунальныя паслугі, каму  часопісы і газеты з бібліятэкі прынясе,  у каго пячное ацяпленне — назапасіць дроў, яшчэ дастане бульбы з пограба,  прыбярэ ў хаце і зробіць шмат чаго іншага. Любую работу Алена Генадзьеўна  выконвае добрасумленна і якасна. І проста пагутарыць, пра навіны паведаміць, распытае пра здароўе. А як гэта патрэбна адзінокаму чалавеку — словамі і не выкажаш, пакуль не сутыкнешся з гэтым сам.

Іван СЦЯПУРА, Зінаіда ШЫМАНОВІЧ, Рамуальда ІВАНОЎСКАЯ, Аляксандра ЖДАН, Тамара АСТАХАВА,

аг. Сноў.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раённую газету “Нясвіжскія навіны” мы, жыхары аг. Сноў, выпісваем і чытаем рэгулярна і вельмі ўдзячны супрацоўнікам рэдакцыі за змястоўныя і
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика