Для аматараў чытання і не толькі: што будзе на фестывалі «Pradmova». 21.by

Для аматараў чытання і не толькі: што будзе на фестывалі «Pradmova»

20.02.2020 17:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фестываль «Pradmova» праводзіцца штогод, пачынаючы з 2018 года. «Pradmova» – гэта пляцоўка для камунікацыі паміж удзельнікамі літаратурнага працэсу: выдаўцамі, аўтарамі, рэдактарамі, ілюстратарамі, дызайнерамі і, безумоўна, чытачамі.

Фестываль пройдзе 2-5 красавіка ў Мінску, а таксама ў Віцебску (22.02), Берасці (29.02), Горадні (07.03) і ў горадзе, які вызначыцца народным галасаваннем у сацсетках (14 сакавіка). Галасаванне скончыцца 22 лютага, пакуль у лідарах – Бабруйск.

Каардынатары злева направа: Павел Баркоўскі, Дар’я Бялькевіч, Андрэй Хадановіч і Таццяна Нядбай.
Каардынатары фестывалю злева направа: Павел Баркоўскі, Дар’я Бялькевіч, Андрэй Хадановіч і Таццяна Нядбай.

Беларускія і замежныя госці

Сярод беларускіх гасцей гэтага году – пісьменнікі Святлана Алексіевіч, Віктар Марціновіч, Альгерд Бахарэвіч, Таццяна Заміроўская, Ганна Севярынец і Людміла Рублеўская.

Замежныя аўтары таксама завітаюць на фестываль. Польскі пісьменнік Януш Вішнеўскі прэзентуе працяг свайго сусветна вядомага рамана «Адзінота ў сеціве», які называецца «Канец адзіноты». Кніга выйшла ў выдавецтве «Янушкевіч» на беларускай мове.

Ізраільская рускамоўная пісьменніца Лінор Гаралік падыскутуе разам з Віктарам Марціновічам на тэму постапакаліптычных раманаў, а комікс Гаралік «Заяц ПЦ и его воображаемые друзья» будзе прадстаўлены на выставе.

Украінскі арт-крытык Канстанцін Дарашэнка прэзентуе сваю фотакнігу і распавядзе пра сучаснае постмайданнае мастацтва Украіны.

Гісторык, філосаф і палітолаг Міхаіл Мінакоў прэзентуе свае кнігі «История опыта» і «Диалектика современности в Восточной Европе», а таксама часопіс  «Идеология и политика». Міхаіл будзе адным з удзельнікаў міжнароднай дыскусіі пра стан гуманітарных навук на постсавецкай прасторы.

На фестывалі будуць і майстры паэтычнага слова: латвійскі паэт Сямён Ханін з кнігай вершаў «Хоць не тым» у перакладзе на беларускую, расійскі аўтар Андрэй Сэн-Сянькоў са зборнікам «Лёгкі як атлетыка» (таксама па-беларуску), а таксама харвацкія паэты – Жарка Яванаўскі і Сініша Матасавіч.

Падзеі на фестывалі

У Мінску будуць уручаць літаратурныя прэміі: прэмія імя Наталіі Арсенневай за найлепшую паэтычную кнігу, прэмія імя Міхала Анемпадыстава за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі, прэмія «Гліняны Велес».

Адбудзецца вечарына з нагоды 10-годдзя прэміі «Дэбют» з удзелам пераможцаў і шорт-лістараў прэміі. Чакаюцца калабарацыі з іншымі мастацкімі праектамі: паэтычным шоў «Эшафот», фотапраектам «Змена», конкурсам і выставай «Арт-Прадмова», выставай сучаснай літоўскай кніжнай ілюстрацыі і інш.

З суботы на нядзелю (4-5 красавіка) плануецца «Ноч кнігі» – частка праграмы, дзе выступоўцы спалучаюць літаратуру з іншым відам мастацтва. Адбудуцца меладэкламацыі беларускіх аўтараў і выступ музычнага праекта Tochka K

Падчас фестывалю будзе працаваць кніжны кірмаш: свае навінкі і найлепшыя кнігі прадставяць выдавецтвы “Логвінаў”, “Галіяфы”, “Янушкевіч”, "Суродзічы", ARCHE, “Лімарыюс”, “Коска”, “Тэхналогія”, “Эканомпрэс”, “Лімарыюс”, “Макбел”, выдаўцы Раман Цымбераў, Зміцер Колас і іншыя беларускія, расійскія і ўкраінскія выдавецтвы інтэлектуальнай кнігі.

Вы таксама можаце далучыцца да фестываля – прапанаваць сваю прэзентацыю кнігі, лекцыю, майстар-клас, дыскусію, конкурс, гульню ці стаць партнёрам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арганізатары фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» анансавалі замежных і беларускіх хэдлайнераў, а таксама раскрылі некалькі сакрэтаў праграмы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика