Следчы камітэт — пра гібель трохмесячнага дзіцяці ў Баранавічах
21.02.2020 09:42
—
Разное
|
![]() Медычнае асведчанне засведчыла ў мужчыны 1,4 праміле / З архіву БЕЛТА Следчы камітэт пацвердзіў гібель трохмесячнага дзіцяці ў Баранавічах. Напярэдадні стала вядома пра трагічнае здарэнне — п'яны бацька заснуў і выпадкова задушыў сваё дзіця. Маці ў той момант дома адсутнічала. БЕЛТА са спасылкай на СК, што няшчасны выпадак адбыўся 20 лютага. Маці са старэйшым дзіцём паехала ў сталіцу на прыём да лекара. Яна вярнулася дахаты пасля 15-й гадзіны — муж спаў на канапе і прыціснуў сваім целам дзіця, хлопчык памёр. Медычнае асведчанне засведчыла ў мужчыны 1,4 праміле. СК праводзіць праверку. Для высвятлення дакладнай прычыны смерці дзіцяці прызначылі судова-медычную экспертызу. Следчы камітэт нічога не піша пра тое, ці быў затрыманы мужчына. Няма інфармацыі і пра тое, ці сапраўды трагедыя здарылася ў шматдзетнай сям'і. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Медычнае асведчанне засведчыла ў мужчыны 1,4 праміле / З архіву БЕЛТА Следчы камітэт пацвердзіў гібель трохмесячнага дзіцяці ў Баранавічах. Напярэдадні з... |
|