На выходных чакаецца парывісты вецер, у нядзелю — ападкі. 21.by

На выходных чакаецца парывісты вецер, у нядзелю — ападкі

21.02.2020 16:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


БЕЛТА

У суботу, 22 лютага, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы месцамі прагназуюцца невялікія ападкі — дождж, мокры снег. Удзень ападкі пройдуць пераважна па паўночна-заходняй палове краіны. Уначы і зранку ў асобных раёнах будуць слабыя туман і галалёд. Вецер чакаецца паўднёвы, паўднёва-заходні. Уначы ён будзе слабы да ўмеранага, а ўдзень — моцны парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць ад -3 да +3, удзень тэмпература паветра павысіцца да 3-9 са знакам "плюс".

23 лютага захаваецца воблачнае надвор'е, удзень — з праясненнямі. Уначы часам прагназуюцца ападкі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны будуць кароткачасовыя ападкі — мокры снег, дождж. Вецер чакаецца заходняй чвэрці, у многіх раёнах — моцны парывісты. 

Уначы будзе 0...+5, удзень прагназуецца 2-8 градусаў цяпла.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА У суботу, 22 лютага, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.  Уначы месцамі прагназуюцца невялікія ападкі — дождж, мокры снег....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика