Журналісты “Воранаўскай газеты” далучыліся да агульнанацыянальнай дыктоўкі. 21.by

Журналісты “Воранаўскай газеты” далучыліся да агульнанацыянальнай дыктоўкі

21.02.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1C9A5457

У Міжнародны дзень роднай мовы галоўным упраўленным адукацыі аблвыканкама, Гродзенскім абласным інстытутам развіцця адукацыі быў ініцыяваны абласны дыктант. Яго мэтай стала папулярызацыя беларускай мовы і ўдасканаленне ведаў па ёй. Тэмай абрана 75-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчынна вайне.

Журналісты раёнкі разам з рэдактарам выдання Таццянай Дудко скарысталіся магчымасцю праверыць свае веды па роднай мове. На гадзіну змянілі рэдакцыйныя кабінеты на вучнёўскі клас Воранаўскай школы. Пакуль настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ганна Войшніс дыктавала тэкст, напэўна, многія прыгадалі, як у дзяцінстве старанна выводзілі літары, не раз сумняваліся ў правільнасці пастаноўкі знакаў прыпынку і правапісу. Не абышлося без хвалявання і цяпер. Аднак з дыктантам усе справіліся няблага. Амаль усе журналісты — выдатнікі! І ўжо з цудоўным настроем і сакавітай мовай на вуснах вярнуліся да сваіх творчых спраў.

Далучайцеся да нас: пішыце і размаўляйце па-беларуску!


IMG_0775

IMG_0790

IMG_0803

IMG_0818

IMG_0807

IMG_0810

IMG_0850

IMG_0853

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Міжнародны дзень роднай мовы галоўным упраўленным адукацыі аблвыканкама, Гродзенскім абласным інстытутам развіцця адукацыі быў ініцыяваны абласны дыктант. Яго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика