Валодаць роднай мовай на “10”. 21.by

Валодаць роднай мовай на “10”

26.02.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Міжнародны дзень роднай мовы — гэта адна з нагод кожнаму беларусу задумацца аб той бясцэннай спадчыне, што засталася нам ад прадзедаў, аб тым багацці, якім мы, беларусы, валодаем. На жаль, беларуская мова паступова робіцца экзотыкай, сапраўдных народных носьбітаў мовы з кожным годам становіцца ўсё менш.

З мэтай павышэння агульнага культурнага ўзроўню гаварэння дзяцей і падлеткаў, фарміравання ў іх спецыяльных камунікатыўных уменняў і навыкаў ва ўстанове адукацыі “Карцэвіцкая сярэдняя школа” быў рэалізаваны адукацыйны праект “10 балаў ад роднай мовы”, арганізатарамі якога выступілі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры          І.У. Гаціла і аўтар гэтых радкоў. Дэвiзам дня сталi словы Яўгенii Янiшчыц: “Дык калi ты не бязродны сын, гавары са мной па-беларуску”. Да ўдзелу ў праекце запрашаліся вучні 1 — 10 класаў, настаўнікі і тэхперсанал. Падчас мерапрыемстваў і дзеці, і дарослыя атрымалі яркія ўражанні, эмацыянальны станоўчы зарад і незабыўныя фота-здымкі на памяць. На працягу дня ў школе ўсе размаўлялі толькі на беларускай мове. На перапынках дзейнічала крэатыўная лабараторыя “Мова нанова”, дзе кожны мог праверыць свае веды па роднай мове. У бібліятэцы працавала выстава-прэзентацыя твораў беларускіх пісьменнікаў “Прыгарніся да роднага слова”.

У школьным краязнаўчым музеі адважных герояў чакаў музейны квэст “Карцэвічы, або сем запаве-дзяў маіх аднавяскоўцаў”, падчас якога вучні ад- крылі для сябе старонку гісторыі родных Карцэвіч.

Фінальным акордам святочнага дня стала агульнанацыянальная дыктоўка.

Дзень скончыўся, і нам хочацца верыць, што нашы вучні ўсвядомілі: беларуская мова жывая і сапраўдная. Таму кожны, хто нарадзіўся на гэтай прыгожай, гасціннай зямлі, павінен не толькі валодаць мовай дасканала, але і шанаваць яе, захоўваць. І рабіць гэта патрэбна кожны дзень на “10 балаў”.

Наталля Кульчыцкая,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Карцэвіцкая сярэдняя школа”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Міжнародны дзень роднай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика