Урок у замку. “Таямніцы музейных прадметаў: паясы кунтушовыя” прайшоў у замку Радзівілаў. 21.by

Урок у замку. “Таямніцы музейных прадметаў: паясы кунтушовыя” прайшоў у замку Радзівілаў

29.02.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Незвычайны ўрок адбыўся для вучняў 2-3 класаў Ланскага НПК д/с-СШ. Занятак “Таямніцы музейных прадметаў: паясы кунтушовыя” прайшоў у замку Радзівілаў. Вучні пазнаёміліся з феноменам шоўкатканых паясоў і ўпершыню ўбачылі арыгінальныя экзэмпляры.


Дзеці даведаліся, што мужчыны ХVІІІ ст. былі вялікімі моднікамі. Верхнюю вопратку — кунтуш, яны падвязвалі шырокімі, чатырохмятровымі паясамі. Такія паясы называліся кунтушовымі, альбо “персідскімі”, бо менавіта з далёкай Персіі першапачаткова іх прывозілі купцы. Пазней пачалі ствараць паясы і на нашых землях, у Нясвіжы, Слуцку, Гродне. Менавіта ў Нясвіжы ў 1758 годзе была заключана дамова паміж князем Міхаілам Казімірам Радзівілам і ткачом Янам Маз-джарскім, згодна якой майстар павінен быў ткаць паясы і навучаць радзівілаўскіх майстроў сакрэтам усходняга ткацтва. Хутка Нясвіжская мануфактура аб’ядналася са Слуцкай, якая набыла сусветную вядомасць. Вырабы Слуцкай мануфактуры былі вельмі прыгожымі. Кожны пояс складаўся з дзвюх галоў, сярэдніка, аблямаванняў, бардзюраў і махроў. Пры гэтым, галовы былі ўпрыгожаны самымі мудрагелістымі ўзорамі: “гваздзік”, “кітайскае воблачка”, “васілёк”, “букет”, “квітнеючыя пні” і “вяночак”. Ткалі паясы з шаўковых, срэбных і залатых нітак. На аблямоўцы змяшчалі ткацкую марку з вытканым імем майстра: “Ян Маджарскі”, “Лявон Маджарскі”, ці месцам вытворчасці “Слуцкъ”, “Въ грдъ Слуцкъ”.

Падчас практычнай часткі музейнага занятка дзеці разглядалі кунтушовыя паясы, якія прадстаўлены ў вітрынах музейнай экспазіцыі, вызначалі назвы іх частак і ўзораў. Хлопчыкам было прапанавана падвязаць сябе сучаснымі копіямі паясоў, тым самым адчуць сябе сапраўднымі шляхцічамі ХVІІІ ст.

Алена Еўтух.

Фота Марыны Бурновіч.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Незвычайны ўрок адбыўся для вучняў 2-3 класаў Ланскага НПК д/с-СШ. Занятак “Таямніцы музейных прадметаў: паясы кунтушовыя” прайшоў у замку Радзівілаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика