1 сакавіка 1926 года ў Свіслачы нарадзіўся польскі сацыёлаг, гісторык, публіцыст і журналіст, выкладчык універсітэта, член Нацыянальных Узброеных Сіл і Арміі Краёвай падчас Другой сусветнай вайны і пасляваенны перыяд, актывіст апазіцыі ў часы ПНР, палітык правага толку пасля 1989 г. Здзіслаў ШПАКОЎСКІ.
Падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у польскім руху Супраціву. З 1942 г. удзельнік Нацыянальных Узброеных Сіл, а затым АК .
Пасля вайны да 1947 г. сябра Нацыянальнага ваеннага саюза. У 50-я гады называўся «ворагам народнай улады». Неаднаразова затрымліваўся і дапытваўся міліцыяй і службай бяспекі. Жыў у Варшаве. На мяжы 50-60-х гг. належаў да Клубу Крывога кола — ліберальнай арганізацыі, якая дзейнічала ў Варшаве.
У 1958 г. пачаў працаваць у каталіцкім часопісе «Сувязь». У 1966-1988 гг. узначальваў аддзел найноўшай польскай гісторыі. У наступныя гады рэдагаваў аддзел паэзіі. Адначасова быў членам і шматгадовым старшынёй гістарычнага аддзела Варшаўскага клуба каталіцкай інтэлігенцыі, які выдаваў часопіс.
Выкладаў у Люблінскім каталіцкім універсітэце. Падпісваў лісты ў абарону зьбітых студэнтаў, рэпрэсаваных працоўных заводаў з Радама і Урсуса. У 1978 г. быў адным з заснавальнікаў Таварыства акадэмічных курсаў і выкладаў на іх. У 1979 г. разам з Войцэхам Зэмбіньскім арганізавалі нелегальны камітэт пагаднення па самавызначэнню нацыі.
У 1980 г. быў уцягнуты ў «Салідарнасць». Улетку таго ж года стаў дарадцам страйкавага камітэта ў Любліне. Ён таксама быў актывістам душпастарства Людзі Працы «Воля». У пачатку снежня 1981 г. падпісаў Катынскі Акт на Павонзках. 13 снежня 1981 г. быў інтэрнаваны.
У 1983-1989 гг. выступіў з серыяй лекцый у варшаўскіх касцёлах. Удзельнічаў у шматлікіх дэманстрацыях за незалежнасць. У снежні 1989 г. разам з Зэмбіньскім стварыў Партыю Вернасці Рэчы Паспалітай, выступаючы супраць пагадненняў Круглага стала. Рэдагаваў гістарычны раздзел «Газеты польскай». 27 ліпеня 2006 г. маршалак Сенату Польшчы Богдан Барусевіч
Памёр 26 кастрычніка 2006 года.