Невядомыя закідалі фарбай будынак суда, дзе анархістам далі па 7 гадоў
01.03.2020 16:54
—
Разное
|
svaboda.org Раніцай 1 сакавіка невядомыя закідалі чырвонай фарбай будынак суда Савецкага раёна Мінска, які нядаўна прысудзіў да 7 гадоў турмы двух анархістаў за атаку на будынак СІЗА №1 і закідванне фарбай Мінгарсуда. Пазней адказнасць за акцыю ўзялі на сябе таварышы асуджаных Мікіты Емяльянава і Івана Комара. "Крывавыя разводы на сценах вашых судоў далёка не цалкам характарызуюць сутнасць вашай "працы" [...] Мы бярэм на сябе адказнасць за гэтую сімвалічную атаку судзілішча, у якім у нашага таварыша Мікіты Емяльянава паспрабавалі адабраць 7 гадоў жыцця", — Меркаваныя арганізатары акцыі сцвярджаюць, што "вашыя рэпрэсіі і драконавыя тэрміны актывістам анархістычнага руху не палохаюць нас, але толькі распальваюць праведную нянавісць да несправядлівасці". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
svaboda.org Раніцай 1 сакавіка невядомыя закідалі чырвонай фарбай будынак суда Савецкага раёна Мінска, які нядаўна прысудзіў да 7 гадоў турмы двух анархістаў за атаку...
|
|