“Горад майстроў запрашае сяброў”. 21.by

“Горад майстроў запрашае сяброў”

02.03.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яшчэ да пачаткумайстар-класаў госці звярнулі ўвагу на наладжаную ў фае школы фотазону “Беларусь – мая Радзіма” і з ахвотай пазіравалі на камеры, каб не толькі ў памяці, але і на фотаздымках засталіся ўспаміны пра карысна праведзены суботні дзень. Для афармлення фотазоны мы выкарысталі экспанаты нашага Цэнтра традыцыйнай культуры: ручнікі, захаваныя з даўніх часоў сем’ямі нашых вучняў, а таксама вышытыя цяперашнімі вучаніцамі пад кіраўніцтвам настаўніцы працоўнага навучання Цімашэнка Галіны Рыгораўны, самаробныя посцілкі, калаўрот, маслабойку, старадаўнюю і ад таго незвычайную газніцу, драўляныя лыжкі, патэльню, нават вельмі старыя лазовыя лапці і іншыя.

Вялікую цікавасць і пазітыўныя эмоцыі выклікала выстава прыватнай калекцыі кубкаў “Сувеніры з Радзімы” настаўніцы нямецкай мовы, а ў душы сапраўднай беларускі, аматаркі падарожжаў па роднай Беларусі і за яе межамі, Казлоўскай Алены Іванаўны, якая з кожнай сваёй вандроўкі па любімых, ды да канца яшчэ ня зведаных, куточках Радзімы абавязкова вяртаецца не адна, а з яскравымі ўражаннямі, новымі ведамі і цікавымі кубачкамі.

Далей Мельнік Ірына Анатольеўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, прапанавала гасцям праверыць свае веды па гісторыі і культуры беларускага народа праз выкарыстанне інтэрактыўнага камп’ютарнага анлайн-сэрвісу “Quizizz”. Сучасныя дзеці не ўяўляюць свайго жыцця без гаджэтаў і камп’ютарных гульняў, а мы пастараліся ім паказаць, што камп’ютарныя тэхналогіі могуць быць яшчэ і карыснымі ў атрыманні ведаў.

Таксама прапанавалі і больш традыцыйныя гульні. Напрыклад, “Слоўнікавае сочыва”, у якім дзецям трэба было тлумачыць адзін аднаму значэнне беларускіх слоў: аматар, вячэра, шпацыраваць, філіжанка, сочыва, патэльня, імбрык, гарбата, фарба, агрэст, суніцы, відэлец, абібок, сурвэтка, прылада і многія іншыя. На жаль, сучаснае падрастаючае пакаленне не так дасканала валодае роднай мовай, як хацелася б нам, настаўнікам. Але мы ўсе ж такіпа стараліся паказаць, што наша родная беларуская мова не горшая за якую іншую і таксама мае права на існаванне. Бо, як выказаўся аднойчы наш сучасны пісьменнік Віктар Марціновіч, “Мова – гэта этыка. Гэта нашаспрадвечнае разуменне таго, што ёсць дабро і што ёсць зло, зашыфраванае ў словах”.

Пасля гэтага нашы госці, падзяліўшыся на групы, адправіліся ў падарожжа па “Горадзе майстроў”. Мы арганізавалі тры майстэрні: “ВЫЦІНАНКА”, “ВАЛОШКА”, “ЛАСУНАК”. Кожны вандроўнік па чарзе наведаў усе тры майстэрні і сваімі ўласнымі рукамі (пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў Конан Надзеі Мікалаеўны, Камісаравай Анастасіі Віктараўны, Музычэнка Алены Алегаўны) дакрануўся да сапраўднага мастацтва.

Так, у майстэрні “Выцінанка” Надзея Мікалаеўна пазнаёміла дзяцей з гісторыяй развіцця гэтага віда дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама прапанавала самастойна распрацаваць ажурны ўзор і выразаць яго з белай паперы, бо ў беларускай культуры больш пашыраныя аднаколерныя выцінанкі. Дзеці і настаўнікі натхнёна працавалі і атрымалі добрыя вынікі.

Алена Алегаўна ў майстэрні “Валошка” прапанавала стварыцьгасцям модныя і карысныя кампазіцыі – цукеркавыя букеты. Асновай букетаў нездарма стаў васілёк – сімвал нашай Радзімы. Цудоўныя, незвычайнай прыгажосці кветачкі сталі вынікам самаадданай працы кожнага ўдзельніка майстар-класа.

Для ўсіх аматараў смачна паесці расчыніла свае дзверы майстэрня “Ласунак”. Анастасія Віктараўна запрасіла гасцей прыняць удзел у майстар-класе па расфарбоўцы імбірнага перніка. “Якое ж дачыненне мае пернік да беларускай традыцыйнай кухні?” – можаце запытацца Вы. Так, сапраўды, пернік з’яўляецца нацыянальным ласункам многіх заходнееўрапейскіх народаў. Добра мы знаёмы і з рускім пернікам. Але цікавай інфармацыяй будзе тое, што нашы пернікі былі прыгатаваны па рэцэпце, знойдзеным у кнізе “Літоўскаягаспадыня”, прысвечанай беларускай кулінарыі і вядзенню гаспадаркі. Упершыню кніга была выдадзена ажно ў 19 стагоддзі (1848 год). Была вельмі папулярнай і перавыдавалася 5 разоў. Аўтарам гэтай цудоўнай кнігі з’яўляецца Ганна Цюндзявіцкая, якая нарадзілася ў 1803 годзе пад Мінскам, але ўзяла шлюб з маршалкам дваранства Юзафам Цюндзявіцкім і ўсё свае жыццё пражыла ў вёсцы Кішчына Слабада Барысаўскага павета. Я думаю, што мы па праву можам не проста лічыцца землякамі СА спадарыняй Цюндзявіцкай, але і ганарыцца такім зямляцтвам. Пачутая інфармацыя і незвычайны водар пернікаў паспрыяў стварэнню сапраўдных шэдэўраў кулінарнага майстэрства.

Наша мерапрыемства было прасякнута дабразычлівасцю, творчым імпэтам, неверагоднай адданасцю агульнай справе.

Усё, што было створана ўласнымі рукамі, госці забралі з сабою, а нам пакінулі толькі добрыя водгукі і словы вялікай удзячнасці. Дзякуй і Вам, неабыякавыя да роднай культуры, традыцый і мовы вучні і настаўнікі нашага раёна!

А. КАМІСАРАВА, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 10 г. Барысава”

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы лютага ДУА “Сярэдняя школа № 10 г. Барысава” гасцінна расчыніла дзверы для цікаўных, творчых і неабыякавых да народнайбеларускай спадчыны вучняў і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика