Накануне Дня Конституции Республики Беларусь в торжественной обстановке 11 юных ушачан получили паспорта
13.03.2020
—
Разное
|
Па ўсёй Беларусі напярэдадні Дня Канстытуцыі ладзяцца ўрачыстыя цырымоніі ўручэння пашпартоў. У такой асаблівай атмасферы самыя актыўныя, таленавітыя юнакі і дзяўчаты становяцца паўнапраўнымі грамадзянамі краіны. Сёлета ўсебеларуская акцыя БРСМ праходзіць пад слоганам #раЗАм і аб’яднае каля 4 тысяч 14-гадовых школьнікаў. У іх ліку – 11 жыхароў Ушаччыны.
Са знакавай датай – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – удзельнікаў урачыстасці, што ладзілася ў пятніцу ў зале пасяджэнняў райвыканкама, павіншавала старшыня рённага Савета дэпутатаў Н.М.Марковіч. – Мы жывём у маладой суверэннай дзяржаве, дзе Канстытуцыя вызначае правы і абавязкі кожнага з нас, – зазначыла яна. – У гэты дзень жадаю вам моцнага здароўя і трывалых ведаў, якія закладуць падмурак паспяховай будучыні. Хай атрымаецца ажыццявіць усё, што вы задумалі! Пад гучныя апладысменты прысутных Наталля Мікалаеўна ўручыла маладым людзям пашпарты, падарункавае выданне “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” і, канечне ж, Канстытуцыю нашай краіны. Ад імя моладзі выступіла Вераніка Пятроўская, якая агучыла клятву юнага грамадзяніна краіны, абяцанне вучобай, працай і справамі ўмацоўваць аўтарытэт, добрае імя Ушаччыны. Яскравым напамінам пра падзеі гэтага асаблівага дня застанецца школьнікам і наведанне спектакля “Не пакідай мяне”, які на ўшацкай сцэне паставілі артысты Віцебскага драматычнага тэатра імя Я.Коласа. Запрашэнні на яго юнакі і дзяўчаты атрымалі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па ўсёй Беларусі напярэдадні Дня Канстытуцыі ладзяцца ўрачыстыя цырымоніі ўручэння пашпартоў. У такой асаблівай атмасферы самыя актыўныя, таленавітыя юнакі і...
|
|