Мужчына, які ўскрыў вены ў судзе ў Магілёве, памёр у бальніцы. 21.by

Мужчына, які ўскрыў вены ў судзе ў Магілёве, памёр у бальніцы

13.03.2020 19:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Невядома, чым мужчына парэзаў сабе вены і як ён здолеў пранесці гэты прадмет у суд / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва мужчына ўскрыў сабе вены. Здарэнне адбылося ў камеры для часовага ўтрымання абвінавачаных яшчэ 10 сакавіка, але пра яго стала вядома толькі цяпер. 12 сакавіка мужчына памёр у бальніцы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Следчы камітэт.

Калі абвінавачанага знайшлі ў камеры, яму пачалі аказваць першую меддапамогу. Мужчына актыўна супраціўляўся. Паводле папярэдняй інфармацыі, іншых пашкоджанняў, акрамя тых, што ён нанёс сабе сам, на целе не выявілі. Прызначана экспертыза, праводзіцца праверка.

Вядома, што самагубца пакінуў запіску, але яе змест не разгалошваецца. Вядома, што памерламу было 44 гады. Ён неаднаразова быў асуджаны, але за якія злачынствы, не ўдакладняецца. Няма інфармацыі і пра тое, чым мужчына парэзаў сабе вены і як ён здолеў пранесці гэты прадмет у суд.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Невядома, чым мужчына парэзаў сабе вены і як ён здолеў пранесці гэты прадмет у суд / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва мужчына...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика